Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Сан-Луіс-Абіспа () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Луіс-Абіспа ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка Гэта старэйшы з трох політэхнічных універсітэтаў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт арганізаваны ў шэсць каледжаў, якія прапануюць 65 праграм атрымання ступеняў бакалаўра і 39 магістра. Акадэмічны акцэнт робіцца на спалучэнні тэхнічных і прафесійных навучальных праграм з гуманітарнымі навукамі і мастацтвам.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі, харчавання і аховы навакольнага асяроддзя Каледж архітэктуры і экалагічнага дызайну Каледж бізнесу Каледж інжынерыі Каледж вольных мастацтваў Каледж прыродазнаўства і матэматыкі
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі