Кастрамскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Кастрамской вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца горад Кастрама, які не ўваходзіць у склад раёна.

Геаграфія Кастрамскі раён мяжуе з Буйскім, Сусанінскім, Судзіслаўскім, Краснасельскім і Нерахцкім раёнамі, а таксама з Яраслаўскай вобласцю. Плошча раёна складае 2032,38 км². Размешчаны на скрыжаванні рэк Волга і Кастрама, за 330 км на паўночны ўсход ад Масквы.

Гісторыя Кастрамскі раён быў утвораны 8 кастрычніка 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 47334 чалавекі, што робіць раён самым населеным у вобласці.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны_Кастрамской_вобласці