Канстанцін Фёдаравіч Сяды́х (; — ) — рускі савецкі паэт і пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў пасёлку Папярэчны Зерэнтуй (Забайкальскі край Расіі). Скончыў школу і ў 1922 годзе паступіў ў Нерчынска-Завадское тэхнічнае вучылішча, у якім правучыўся два гады. У гэты час у якасці сельскага карэспандэнта пачаў друкавацца ў газетах «Забайкальскі рабочы» і «Забайкальскі селянін». З 1925 па 1928 год вучыўся ў Чыцінскім педагагічным вучылішчы, але яго не скончыў. Працаваў у камсамольскіх газетах Сібіры, падчас канфлікту на Кітайска-Усходняй чыгунцы чыгунцы быў карэспандэнтам камсамольскай газеты «Набат моладзі» ў Забайкальскай групе Асобай Далёкаўсходняй армііСедых Константин Фёдорович // ХРОНОС. У 1931 годзе пераехаў з Чыты ў Іркуцк. Працаваў карэспандэнтам газеты «Усходне-Сібірская праўда». У час Вялікай Айчыннай вайны К. Ф. Сядых быў ваенным карэспандэнтам вайсковых газет «На баявым пасту» (Чыта) і «Гераічная чырвонаармейская» (Улан-Удэ)«Отчий край Константина Седых» // Нерчинская межпоселенческая ЦРБ. Пасля дэмабілізацыі ў 1942 годзе вярнуўся ў ІркуцкЛитературный проект «Забытые имена». Константин Фёдорович Седых // Климовская центральная библиотека .
Памёр К. Ф. Сядых у Іркуцку 21 лістапада 1979 года. Пахаваны на Радзішчаўскіх могілках.
Творчасць Першы свой верш «Вясна» К. Ф. Сядых напісаў у дзесяцігадовым узросце. Друкавацца пачаў у 1924 годзе. Пісаў вершы, фельетоны, апавяданні, нарысы. Аўтар паэтычных зборнікаў «Забайкалье» (1933), «Сердце» (1934), «Родная степь» (1937), «Праздник весеннего сева», «Первая любовь», «Над степью солнце» (1948), «Солнечный край», «Степные маки» (1969) і інш. Асноўныя тэмы тэімы тволрочасці К. Ф. Сядых:гісторыя і прырода роднага краю, сібірская катарга, грамадзянская вайна, калектывізацыя ў вёсцы, Вялікая Айчынная вайна, мірная праца савецкага народа.
У 1939 годзе ў альманаху «Новая Сібір» былі апублікаваныя першыя главы рамана «Даурыя», у 1948 годзе раман быў цалкам апублікаваны ў Чыцінскім кніжным выдавецтве, а затым у Іркуцку. Працягам рамана стаў раман «Бацькоўскі край», надрукаваны ў часопісе «Святло над Байкалам» (Улан-Удэ) у 1957 годзе, а ў 1958 годзе выдадзены ў Іркуцку. Апошнія гады жыцця К. Ф. Сядых працаваў над раманам «Ранішняе сонца», які павінен быў стаць трэцяй часткай трылогіі, але скончыць яго не паспеў.
Член Саюза пісьменнікаў СССР. Адзін з арганізатараў устаноўчай канферэнцыі забайкальскіх літаратараў у Чыце (1949)Седых К. Ф. // Энциклопедия Забайкалья.
Узнагароды Сталінская прэмія другой ступені (1950, за раман «Даурыя») Ордэн Леніна (1967) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1978) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ганаровы грамадзянін Іркуцка (1967)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Константин Фёдорович Седых // Иркутск в лицах Седых Константин Фёдорович // МБУК «Партизанская межпоселенческая центральная библиотека» Пришлите «Утреннее солнце»! // Газета «Забайкальский рабочий» «Певец Забайкалья» К. Ф. Седых. К 105-летию почётного гражданина Иркутска // Гуманитарный центр — библиотека имени семьи Полевых Литературный проект «Забытые имена». Константин Фёдорович Седых // Климовская центральная библиотека «Отчий край Константина Седых» // Нерчинская межпоселенческая центральная районная библиотека Запевалов В. Н. Седых Константин Фёдорович // ХРОНОС
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Катэгорыя:Ваенныя карэспандэнты