Аляксандр Пятровіч Косцераў (нар. , в. Ржаўцы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1985), дацэнт (1997).

Біяграфія Нарадзіўся 2 верасня 1950 года ў вёсцы Ржаўцы Шклоўскага раёна.

Скончыў у 1974 годзе Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Гісторыя» (кваліфікацыя «Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства»), у 1983 годзе аспірантуру БДУ імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Гісторыя».

У 1974—1985 гадах працаваў лектарам у Слаўгарадскім райкаме КПБ, у 1985—1988 гадах у Магілёўскім абкаме КПБ, у 1989—1998 гадах выкладаў у Магілёўскім абласным інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, дацэнт, з 1998 года на кафедры гуманітарных дысцыплін эканамічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года.

Жыве ў горадзе Магілёве.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: Беларусь напярэдадні і ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Узнагароды Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), юбілейныя медалі «60 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005), «65 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2010).

Бібліяграфія «Бессмертный подвиг защитников Могилева летом 1941 года» (Могилев, 2004) «Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): конспект лекций» (Могилев, 2006) «Основы идеологии белорусского государства: конспект лекций для студентов всех специальностей дневной и заочной формы обучения» (Могилев, 2009) «Оборонительные бои на могилевском направлении летом 1941 года: монография» (Минск, 2010) «Живая память о войне: воспоминания участников и свидетелей событий Великой Отечественной войны: в 2 кн.» (Могилев, 2012)

Спасылкі