Таццяна Паўлаўна Дзмітрусёва (, Студзянец, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР — 28 жніўня 1998, в. Клачкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларуская пісьменніца, журналіст.
Біяграфія Нарадзілася года ў вёсцы Студзянец Касцюковіцкага раёна.
Скончыла ў 1977 годзе БДУ. Пасля працавала загадчыцай літаратурнага аддзела газеты «Чырвоная змена», намеснікам рэдактара газеты «Піянер Беларусі», потым газеты «Культура», рэдактарам газеты «Кнігарня». Пазней працавала ў «Настаўніцкай газеце».
У апошні час жыла ў в. Клачкі Дзяржынскага раёна. Памерла 28 жніўня 1998 года. Пахаваная на вясковых могілках.
Творчасць Аўтар двух паэтычных зборнікаў «Асеннія святы» і «Зажынкі». Шэрагам сваіх нарысаў стварыла славутую галерэю творчых партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў.
Літаратура