Анатоль Цімафеевіч Міхайлоўскі (25 снежня 1898, вёска Бутрава, Руднянскі раён, Смаленская вобласць — 3 студзеня 1984) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці.
Біяграфія З 1923 года на савецкай рабоце. Член КПСС з 1928 года. З пачатку вайны ў нямецкім тыле, адзін з арганізатараў Капаткевіцкага партызанскага атрада, у студзені 1942 года яго камандзір. У красавіку 1943 — чэрвені 1944 гадоў сакратар Капаткевіцкага падпольнага ЦК КП(б)Б, адначасова член Палескага падпольнага абкама КП(б)Б, намеснік камандзіра Палескага партызанскага злучэння. У 1944—54 гадах сакратар Васілевіцкага ЦК КП(б)Б, старшыня Петрыкаўскага райвыканкама.
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга. Ордэн Айчыннай вайны I ступені. Медаль Партызану Айчыннай вайны 2 ступені.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны