Віцебск — буйны транспартны вузел на паўночным усходзе Беларусі. За 5 км на ўсход праходзіць магістраль . У самім горадзе знаходзіцца скрыжаванне наступных аўтамабільных дарог: магістраль (Мінск — Віцебск), дарогі: (Віцебск — Полацк — пункт пропуску Бігосава (граніца Латвіі)), (Віцебск — Лёзна — Завольша), (Віцебск — Сянно — Талочын), (Віцебск — Орша), (Віцебск — Сураж — Стайкі), (Віцебск — Гарадок). У наш час вядзецца будова заходняга ўчастка аб'язной кальцавой аўтамабільнай дарогі.
Чыгуначны транспарт Станцыя Віцебск з'яўляецца вузлом чыгунак на Смаленск, Санкт-Пецярбург, Гомель, Полацк. Чыгуначны вакзал абслугоўвае пасажыраў як далёкага, так і прыгараднага кірункаў.
Гарадскі транспарт Станам на чэрвень 2026 года, у Віцебску 9 трамвайных (гл. Віцебскі трамвай; першы трамвай пушчаны ў 1898 годзе), 16 тралейбусных (гл. Віцебскі тралейбус), 44 аўтобусныя (гл. Віцебскі аўтобус), 6 хуткасных аўтобусных маршрутамі. Таксама маршрутныя таксі здзяйсняюць рух па 41 маршруце. Трамвайны транспарт паступова скарачаецца, напрыклад, па вуліцы Гагарына плануецца замяніць трамвайную лінію тралейбуснай.
Авіятранспарт За 10 км на ўсход ад горада знаходзіцца аэрапорт Віцебск. У мінулым з яго ажыццяўляліся рэгулярныя авіярэйсы на Мінск і Маскву.
Рачны порт На заходняй ускраіне горада знаходзіцца рачны порт «Віцрачтранс». У апошнія гады з-за нізкага ўзроўню вады ў рацэ рачны транспарт не ходзіць, але ідуць работы па паглыбленні ракі і набыцці трох водных трамваяў.