Дэйвід Крокет, больш вядомы як Дэві Крокет (; — ) — амерыканскі вандроўнік, афіцэр і палітык, які стаў персанажам фальклору ЗША.

Біяграфія Нарадзіўся на франціры, у штаце Тэнесі. Быў разведчыкам у час Крыкскай вайны 1813—1814 гадоў, неўзабаве набыў рэпутацыю выдатнага паляўнічага і шырокую вядомасць. У 1821—1823 гадах — член палаты прадстаўнікоў штата Тэнесі. У 1825 годзе беспаспяхова балатаваўся ў Кангрэс як прыхільнік Эндру Джэксана. З 4 сакавіка 1827 па 3 сакавіка 1831 гадоў прадстаўляў штат Тэнесі ў ніжняй палаце Кангрэса ўжо як супернік прэзідэнцкага Закона аб перасяленні індзейцаў. У выніку прайграў на выбарах 1830 і 1834 гадоў, аднак быў ізноў абраны ў 1833 годзе. Прайграўшы чарговыя выбары, адправіўся ў Тэхас. Загінуў у 49 гадоў, абараняючы крэпасць Алама падчас вайны за незалежнасць Тэхаса.

Па адным з паданняў, Дэві Крокет мог з сарака метраў патрапіць з мушкета ў лязо сякеры так, што куля падзялялася на дзве паловы. Вядучыя праграмы «Разбуральнікі легенд» прыйшлі да высновы, што гэта магчыма.

Крокет быў знакамітасцю пры жыцці (яго называлі «Каралём Дзікага франціра»), а пасля смерці пра яго пісалі кнігі і песні, здымалі фільмы і тэлесерыялы.