Вадзіцельскае пасведчанне, або пасведчанне кіроўцы — дакумент, які пацвярджае права кіравання механічным транспартным сродкам і (або) самаходнай машынай пэўнай катэгорыі.

Выдача дакумента рэгламентуецца нацыянальнымі заканадаўствамі і міжнароднымі дагаворамі. Асноўнымі ўмовамі атрымання вадзіцельскага пасведчання ёсць адпаведнасць кандыдатаў абмежаванням па ўзросце (мінімальным і максімальным) і стане здароўя, а таксама здача спецыяльных экзаменаў (тэарэтычных і практычных) ва ўпаўнаважаных органах (для Беларусі — ДАІ).

Удзел у некаторых спаборніцтвах па аўтаспорце вымагае ад кіроўцаў атрымаць спецыяльную ліцэнзію (як, напрыклад, суперліцэнзія ў Формуле-1)Appendix L to the International Sporting Code.

Гісторыя Карл Бенц, вынаходнік аўтамабіля сучаснага тыпу, атрымаў афіцыйны дазвол на карыстанне самаходам ад улад Вялікага Герцагства Бадэн у 1888 годзе пасля таго, як жыхары пачалі скардзіцца на шум і смурод ад яго машыны Motorwagen. Да пачатку ХХ ст. еўрапейскія ўлады выдавалі такія дазволы індывідуальна і разава.

Абавязковае ліцэнзаванне кіроўцаў уступіла ў сілу ў Вялікабрытаніі 1 студзеня 1904 года па тым, як Закон пра аўтамабілі 1903 года быў санкцыянаваны манархам. Кожны ўласнік аўта мусіў зарэгістраваць яго ў мясцовых органах улады і пацвердзіць рэгістрацыю па патрабаванні. Мінімальны век для права кіравання акрэслілі як сямнаццаць гадоў. «Вадзіцельскае пасведчанне» давала яго ўладальніку права «свабодна перасоўвацца» з абмежаваннем хуткасці руху ў 20 міль за гадзіну (32 км/г) . Абавязковае тэставанне каб атрымаць такія правы было ўведзена ў 1934 годзе ў сувязі з прыняццем Закона пра дарожны рух.

Каралеўства Прусія ў складзе Германскай імперыі ўвяло абавязковае ліцэнзаванне 29 верасня 1903 года. Каб атрымаць ліцэнзію, трэба было прайсці экзамен на здатнасць да работ з механікай, праводзіць такія тэсты даручылі «Асацыяцыі па доглядзе катлоў» (Dampfkesselüberwachungsverein). У 1910 годзе імперскі ўрад увёў ліцэнзаванне кіроўцаў па ўсёй дзяржаве, устанавіўшы сістэму экзаменаў і патрабаванняў да кіроўцаў, прынятую ў іншых краінах.

Другія краіны Заходняй Еўропы таксама ўвялі ў ХХ стагоддзі экзамены на кіраванне, апошняй з іх была Бельгія, дзе да 1977 года можна было набыць і мець вадзіцельскае пасведчанне без таго, каб здаваць экзамен па кіраванні транспартным сродкам«Altes vom Auto: Meldungen aus 125 Jahren:Tops und Flops (a summary of the highlights and lowlights of the first 125 years of motoring history)» Auto Motor u. Sport. 4: 16. 27 January 2011..

У ЗША з ростам смярцей у ДТЗ грамадскі розгалас прымусіў заканадаўцаў вывучаць французскія і нямецкія законы як прыкладAnonymous, "Better Auto Laws Are Now Needed, " The New York Times, 1907-08-18, ст. 3. 1 жніўня 1910 года ў штаце Нью-Ёрк уступіў у сілу першы ў Паўночнай Амерыцы закон пра ліцэнзаванне аўтатранспарту, які спачатку распаўсюджваўся толькі на прафесійных кіроўцаўFrederick H. Elliott, "Working Out New Auto Law In New York, " New York Times 1910-10-16, 3.. Ліпенем 1913 года штат Нью-Джэрсі стаў першым, дзе ўсе кіроўцы мусілі здаваць абавязковы экзамен каб атрымаць права на кіраванне аўтамабілем"New York’s Auto Exports Increase: Big Jump in Cars Shipped Last Year — New Jersey Examines All Drivers PDF. The New York Times. 14 July 1913. ст. 11..

Прыняцце ў 1909 годзе Канвенцыі ўзгаднення міжнароднага руху механічных транспартных сродкаў«International Driving permit in UK». The American Journal of International Law. ITCA. 4 (4 Supplement:Official Documents): 316—328. October 1910. прызнала патрэбу ў кваліфікацыі, здачы экзаменаў і атрыманні дазволу на кіраванне аўтатранспартам паміж дзяржавамі. Расійская імперыя далучылася да Канвенцыі ў 1909 годзе і ўвяла адпаведную заходнееўрапейскай форму пасведчання на права кіравання.

Упершыню паняцце «міжнароднае вадзіцельскае пасведчанне» (International Driving Permit) было прапанавана на міжнародным сходзе 1926 года ў Парыжы«List of contracting party states in the current version of the German International Driving Permit according to the 1926 Convention on Motor Traffic» PDF. Bundesministerium der Justiz und für Verbraucherschutz..

У 1949 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла , якая стандартызавала правілы дарожнага руху, перавозкі пасажыраў, дарожныя знакі, вадзіцельскія пасведчанні і г. д. У ёй указвалася, што нацыянальныя вадзіцельскія пасведчанні павінны быць ружовага колеру, а «Міжнароднае вадзіцельскае пасведчанне» мусіць мець шэрую вокладку з белымі старонкамі і што «ўся апошняя старонка павінна быць напісана французскай мовай»«Convention on Road Traffic». Chapter XI: B, Convention No. 1 The United Nations Secretariat. 19 September 1949..

У 1968 годзе , ратыфікаваная ў 1977 годзе (абноўлена ў 2011 годзе) значна мадэрнізавала гэтыя пагадненніConvention on Road Traffic United Nations Conference on Road Traffic. 8 November 1968..

Катэгорыі кіравання транспартнымі сродкамі ў Беларусі АМ — мапеды; А — матацыклы; А1 — матацыклы з невялікай магутнасцю; В — легкавыя аўто і аўтобусы да 8 месцаў; C — грузавыя аўто; D — пасажырскія аўтобусы; F — трамваі; I — тралейбусы; катэгорыі ВЕ, СЕ, DE — гэта B, C, D, але з прычэпам.

Спасылкі

Катэгорыя:Правілы дарожнага руху Катэгорыя:Ідэнтыфікацыя асобы Катэгорыя:Пасведчанне асобы