Ян Пётр Норблін (; , Сена і Марна, паводле іншых звестак 1 ліпеня 1745, ШампаньНорблен Жан Пьер — , ) — польскі мастак французскага паходжання; жывапісец, графік, гравёр і карыкатурыст, адзін са стваральнікаў жанравага жывапісу ў Рэчы Паспалітай і адзін з найвыбітнейшых мастакоў эпохі Станіслава Аўгуста.
Бацька мастака , віяланчэліста , польскага бранзаўшчыка .
Біяграфія |250px|«Польскі шляхціч»|thumb
1745 г. — нарадзіўся ў Мізі-сюр-Іон (Францыя). Вучыўся ў Дрэздэне ў Франчэска Казановы, дзе пазнаёміўся з Адамам Казімірам Чартарыйскім. 1774 г. — прыяжджае ў Рэч Паспалітую, дзе становіцца каралеўскім прыдворным мастаком. Сёлета засноўвае мастацкую школу, якая дзейнічала да 1804. 1804 г. — вярнуўся ў Францыю. 1830 г. — памёр у Парыжы.
Школа жывапісу Школа значна ўплывала на развіццё жывапісу Рэчы Паспалітай XVIII ст. У ёй вучыліся такія мастакі, як Ян Рустэм і Міхал Плоньскі.
Творчасць На заказ Чартарыйскіх, Норблін маляваў партрэты, пейзажы і гістарычныя сцэны, але найбольшае значэнне маюць яго замалёўкі жыцця польскіх мястэчак XVIII ст.: вобразы павятовай шляхты, яўрэяў, сялян. Таксама Норблін быў сведкам лёсавызначальных падзей гісторыі Рэчы Паспалітай — Чатырохгадовага Сейма і паўстання 1794 г. Творы пра гэты перыяд — «Павешанне здраднікаў», «Касінеры пад Рацлавіцамі», «Прыняцце Канстытуцыі 3 мая» — маюць вялікае гістарычнае значэнне.
Спасылкі
Біяграфія
Норблен-дэ-ла-Гурдэн у Воўчыне
Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Беларусі