Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Нортрыджы () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лос-Анджэлес у штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка ўніверсітэт месціцца ў раёне Нортрыдж у Лос-Анджэлесе. З агульнай колькасцю студэнтаў у 38,5 тысяч ён займае другое месца па колькасці студэнтаў бакалаўрыяту, а таксама трэцяе па агульнай колькасці студэнтаў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага універсітэта, што робіць яго адным з буйнейшых універсітэтаў у ЗША. Вучэльня таксама аказвае сур'ёзны ўплыў на эканоміку Каліфорніі: паводле ацэнак, штогод яна стварае 1,9 мільярда долараў. Ва ўніверсітэце налічваецца каля 2 тысяч выкладчыкаў, з якіх 36% знаходзяцца ў штаце ўстановы.
Структура Каледж мастацтваў, медыяў і камунікацый Каледж гуманітарных навук Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі Каледж сацыяльных і паводніцкіх навук Каледж бізнесу і эканомікі Каледж адукацыі Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук Каледж здароўя і развіцця чалавека Каледж дадатковага навучання
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі