Сяля́нскі інтэрнацыяна́л, Сялінтэрн, Міжнародны сялянскі савет (МСС) — міжнародная сялянская рэвалюцыйная арганізацыя. Дзейнічала ў 1923—1933 гадах.

Сялянскі інтэрнацыянал створаны на кангрэсе сялянскіх арганізацый СССР, Польшчы, Германіі, Балгарыі, ЗША, Нарвегіі, Мексікі, Швецыі, Фінляндыі, Японіі і іншых краін, які адбыўся ў Маскве 10—16 кастрычніка 1923 года. Асноўнай мэтай арганізацыі была абарона інтарэсаў працоўнага сялянства і далучэння яго да рэвалюцыйнай барацьбы пад лозунгам «Сяляне і рабочыя ўсіх краін, яднайцеся!». Кіраваўся Сяльінтэн Саветам, які складаўся з прадстаўнікоў сялянскіх арганізацый краін-удзельніц. Савет абіраў пастаянна дзеючы орган — Прэзідыум на чале з генеральным сакратаром. Кіруючыя органы Сялінтэрна знаходзіліся ў Маскве.

Сяльінтэрн меў секцыі ў шэрагу краін, праводзіў тэарэтычныя канферэнцыі па аграрным пытанніРоссийский государственный архив социально-политической истории . Выдаваліся друкаваныя органы: часопісы «Крестьянский интернационал» і «Международный крестьянский бюллетень». У 1926 годзе быў створаны Міжнародны аграрны інстытут, які займаўся тэарэтычным вывучэннем аграрнага пытання і сялянскага руху. Заснавальнікам інстытута быў эканаміст і дзеяч сялянскага руху Т. Ф. Домбаль.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Крестьяский интернациона́л (Крестинтерн) — Международный крестьянский совет (МКС) // Российский государственный архив социально-политической истории. Справочно-информационные материалы к документальным и музейным фондам РГАСПИ. Выпуск 3. 2004. Крестьянский интернационал // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Палітычныя інтэрнацыяналы Катэгорыя:Камунізм Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі