Полацкая наступальная аперацыя (29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года) — ваенная аперацыя Чырвонай Арміі супраць нямецкіх войск падчас Вялікай Айчыннай вайны. Праводзілася 1-м Прыбалтыйскім фронтам. З’яўляецца складовай часткай Беларускай аперацыіПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка / Пад рэд. Г. П. Пашкова. — : БелЭн, 2002. — С. 442—447..
Сілы бакоў
СССР 1-ы Прыбалтыйскі фронт (камандуючы генерал арміі І. Х. Баграмян, начальнік штаба генерал-лейтэнант У. В. Курасаў) у складзе:
4-я ўдарная армія (генерал-лейтэнант П. Ф. Малышаў) 43-я армія (генерал-лейтэнант А. П. Белабародаў ) 6-я гвардзейская армія (генерал-палкоўнік І. М. Чысцякоў) 3-я паветраная армія (генерал-лейтэнант авіяцыі М. П. Папівін)
Германія
16-я армія (генерал артылерыі Х. Ханзен) са складу групы армій «Поўнач» частка сіл 3-й танкавай арміі (генерал-палкоўнік Г. Райнхард) са складу групы армій «Цэнтр»
Ход аперацыі
Аперацыя праводзілася войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту пасля паспяховага завяршэння Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі. Мэтай быў разгром групоўкі нямецкіх войск і вызваленне горада Полацк. Прадугледжвалася ўдарам па збежных напрамках акружыць і разграміць Полацкую групоўку гітлераўцаў.
Савецкім войскам супрацьстаялі злучэнні 16-й арміі групы армій «Поўнач» і частка сіл нямецкай 3-й танкавай арміі групы армій «Цэнтр». У раёне Полацка знаходзілася 6 нямецкіх дывізій. Была створана абарончая паласа «Тыгр». Азёрна-балоцістая мясцовасць вакол Полацка стварала цяжкапераадольны абарончы раён. У горадзе быў створаны рубеж кругавой абароны.
Галоўныя ўдары наносілі 6-я гвардзейская армія з правага флангу фронту ў напрамку на Полацк і 4-я ўдарная армія з левага флангу ў напрамку на Катляны — Полацк.
29 чэрвеня 1944 года злучэнні 4-й ударнай і 6-й гвардзейскай армій разгарнулі наступленне. 30 чэрвеня была пастаўлена задача вызваліць Полацк да канца 1 ліпеня. Да раніцы наступнага дня злучэнні 6-й гвардзейскай арміі выйшлі да ўскраін горада, а злучэнні 43-й арміі і часці 1-га танкавага корпуса перарэзалі чыгунку Полацк—Маладзечна і выйшлі на мяжу Германавічы—Докшыцы. 1-ы танкавы корпус 29 чэрвеня вызваліў Ушачы, вырваўся на аператыўны прастор і зруйнавальнымі ўдарамі з тылу спрыяў паспяховаму наступленню з фронту злучэнняў 6-й гвардзейскай і 43-й агульнавайсковай армій.
Упартыя баі за Полацк працягваліся 4 дні. Да раніцы 4 ліпеня горад быў ачышчаны ад праціўніка. У выніку аперацыі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту авалодалі Полацкім вузлом абароны, знішчылі 6 нямецкіх дывізій, прасунуліся за 6 сутак на 120—130 км[militera.lib.ru/memo/russian/bagramyan2/index.html Баграмян И. Х. Так шли мы к победе. — : Воениздат, 1977. — С. 334, 336—339.].
Узнагароды і памяць
31 злучэнняў і ваенных часцей, якія штурмавалі горад і вызначыліся пры яго вызваленні, былі ўдастоены ганаровага наймення «Полацкіх». Больш за 30 вайскоўцаў атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
На вуліцы Гагарына ў Полацку ўсталяваны абеліск у гонар войск 1-га Прыбалтыйскага фронту. На плошчы Свабоды ўсталяваны помнік Воінам-вызваліцелям. Каля шашэйнай дарогі на Мінск усталяваны на п’едэстале танк «Т-34» у памяць экіпажа Героя Савецкага Саюза В. Д. Халева, які першым прарваўся ў горад.
У памяць 23 воінаў 8-й стралковай роты 158-га гвардзейскага стралковага палка 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта , якія фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і захапілі плацдарм, на беразе ракі, на месцы бою, усталяваны абеліск з мармуровай плітой. На ёй высечаныя імёны загінуўшых. У памяць аб 23-х гвардзейцах у Полацку названая таксама вуліца.
Аб гвардзейцах узвода А. М. Грыгор’ева Юрый Візбар напісаў песню «Кошт жыцця».
Гл. таксама
Полацкая абарона (1941) Музей баявой славы (Полацк)
Крыніцы
Літаратура
Операция «Багратион». Освобождение Белоруссии : Сборник документов. — Москва : ОЛМА-ПРЕСС, 2004. — 528 с.
Спасылкі
Полацкая наступальная аперацыя (29 чэрвеня — 4 ліпеня) 1944 г. на сайце Мінабароны Расіі Полацкая наступальная аперацыя (29 чэрвеня - 4 ліпеня 1944 г.)
Катэгорыя:Канфлікты 1944 года Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:Ліпень 1944 года Катэгорыя:Чэрвень 1944 года Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Аперацыі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Беларуская аперацыя (1944) Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці