Справа татарскай арганізацыі — сфабрыкаваная ДПУ БССР справа, частка сталінскіх рэпрэсій у БССР.
У сакавіку 1933 г. у Менску органамі АДПУ была арыштавана група татарскіх і беларускіх інтэлігентаў, якія абвінавачваліся па артыкулах 72 і 76 Крымінальнага кодэксу БССР за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» і «ўдзел у контррэвалюцыйных органах».
У абвінаваўчым заключэнні па справе № 35137 «Аб контррэвалюцыйнай татарскай арганізацыі ў Менску» адзначаласяАрхіў КДБ, спр. 31371-с, арк. 63-69.:
Арыштаваныя І. Х. Мураза-Мурзіч і Х. І. Рызвановіч прызналі сябе вінаватымі ў прад’яўленым ім абвінавачванні. Я. Х. Гембіцкі і І. С. Дашкевіч не прызнавалі сябе вінаватымі, але як сказана ў абвінаваўчым заключэнні «дастатова выкрываюцца сведчаннямі І. Х. Мурзы-Мурзіча, Х. І. Рызвановіча і сведкі С. М. Хацяновіча, якія цалкам пацвердзілі сведчанні Мурзы-Мурзіча і Рызвановіча»Архіў КДБ спр. 31371, арк. 126—129..
У адносінах да гісторыка Д. І. Даўгялы матэрыял крымінальнай справы быў вылучаны асобна. Матэрыял на І. А. Мухлю быў накіраваны ў Кіеўскі абласны аддзел АДПУ. 11 траўня 1933 г. усім арыштаваным было даведзена абвінаваўчае заключэнне. Я. Гембіцкі і І. Х. Мурза-Мурзіч абвінавачваліся ў тым, што «шляхам сістэматычнай контррэвалюцыйнай агітацыі стварылі контррэвалюцыйную нацыяналістычную татарскую групоўку з наступным размеркаваннем свайго ўплыву на татарскую калонію г. Мінска, для стварэння контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі ставячы за сваю мэту звяржэнне Савецкай улады і ўсталяванне рэспубліканска-дэмакратычнага ладу».
Х. І. Рызвановіч і І. С. Дашкевіч абвінавачваліся ў тым, што «былі ў контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай татарскай групоўцы, якая ставіла за сваю мэту звяржэнне Савецкай улады і ўсталяванне рэспубліканска-дэмакратычнага ладу»Архіў КДБ спр. 31371, арк. 63-69.. Іх крымінальная справа была накіравана для «пазасудовага разгляду» тройкай ППАДПУ БССР. Паводле рашэння тройкі ад 13 траўня 1933 г. усе яны былі асуджаны на тры гады высылкі ў КазахстанАрхіў КДБ спр. 31371, арк. 126—129..
Рашэннем Пракуратуры БССР ад 10 кастрычніка 1989 г. Я. Х. Гембіцкі, І. Х. Мурза-Мурзіч, Х. І. Рызвановіч былі рэабілітаваны.
Катэгорыя:Беларуска-літоўскія татары Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939) Катэгорыя:Рэпрэсіі ў БССР Катэгорыя:Судовыя працэсы перыяду сталінскіх рэпрэсій Катэгорыя:Крымінальныя справы ў Беларусі Катэгорыя:1933 год у Беларусі