Ельнінскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1775—1796 і 1802—1928. Цэнтр — горад Ельня.

Гісторыя Ельнінскі павет у складзе Смаленскага намесніцтва быў утвораны ў 1775 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Кацярыны II. У 1796 годзе быў скасаваны, аднак ужо ў 1802 годзе адноўлены ў складзе Смаленскай губерні.

25 сакавіка 1918 года абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з маніфестам I з’езда КП(б) Беларусі далучаны да Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.

У 1928 годзе павет быў скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Усходскага, Глінкаўскага, Якімавіцкага, Ельнінскага, часткова Пачынкаўскага і Спас-Дземенскага раёнаў Заходняй вобласці.

Насельніцтва Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 137 900 чалавек. У тым ліку рускія — 96,7 %; беларусы — 2,7 %. У Ельні пражывала 2441 чалавек.

Адміністрацыйны падзел У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 20 валасцей. № п / пВоласцьВаласное праўленнеКолькасць паселішчаўНасельніцтва1Арнішыцкаяс. Арнішыцы1530432Багародзіцкаяс. Багародзіцкае6761673Балтуцінскаяс. Балтуціна6171424Волкава-Ягор’еўскаяс. Азяранск4663195Усходскаяс. Усходы2538686Гняздзілаўскаяс. Гняздзілава1632177Даніловіцкаяс. Даніловічы6081128Дакудаўскаяс. Дакудава8375099Дубасішчанскаяс. Дубасішча45444710Забалоцкаяс. Забалоцце46573211Замошскаяс. Замошша12311112Івонінскаяс. Івоніна46694613Каноплінскаяв. Каноплінка59789714Мархоткінскаяс. Мархоткіна58941315Асельскаяс. Аселле25405816Паўлінаўскаяс. Паўлінава20509017Стрыгінскаяс. Стрыгіна36768818Сычоўскаяс. Сычова30573219Увараўскаяс. Уварава32514020Хмарскаяс. Хмара416708 У 1913 годзе ў павеце было 17 валасцей: скасаваны Усходская, Паўлінаўская і Замошская.

Да 1926 года іх стала 8: Балтуцінская, Ельнінска-Прыгарадная, Забалотаўская (цэнтр — в. Зуі), Івонінская (цэнтр — былы маёнтак Якаўлевічы), Мархоткінская, Паўлінаўская, Хмарская, Шмакоўская.

Заўвагі

Катэгорыя:Паветы Смаленскай губерні