Дзмітрый Іванавіч Калтуноў (нар. , , БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Галоўны трэнер мужчынскай нацыянальнай каманды па баскетболе 3х3ДМИТРИЙ КОЛТУНОВ: «ПЛАНКУ СТАВИМ САМУЮ ВЫСОКУЮ»ИСПОЛКОМ БФБ. ОПРЕДЕЛЕНЫ ДАТЫ ПРОВЕДЕНИЯ ТУРНИРОВ СЕЗОНА 2025/2026 И ТРЕНЕРСКИЕ ШТАБЫ НАЦКОМАНД.

Біяграфія У баскетбол прыйшоў у 8 гадоў, у СДзЮШАР № 10 г. Мінск (цяпер гэта спецыялізаваная школа баскетбольнага клуба «Мінск»). Першы трэнер — Вадзім Мікалаевіч Алексін. Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Міхаіла Аляксеевіча Тайца. Выступаў за клубы Беларусі і Польшчы. Быў у складзе моладзевай зборнай Беларусі (U-22) на чэмпіянаце Еўропы-1996, дзе зборная заняла 10-е месца (на пляцоўку не выходзіў).

Па заканчэнні кар’еры баскетбаліста стаў трэнерам. Спачатку працаваў з дзецьмі і ва ўніверсітэце, потым з больш сталымі камандамі: 2 гады працаваў з камандай «Асіповічы». Потым трэніраваў студэнцкую каманду БДЭУ, на базе якой была створана рэзервовая каманда «Цмокі-Мінск», дзе працаваў асістэнтам трэнера Расціслава Вяргуна. Пасля стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай па баскетболе 3х3 і галоўным трэнерам мужчынскай моладзевай каманды «Мінск». Пад яго кіраўніцтвам мужчынская зборная Беларусі па баскетболе 3х3 стала бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у МінскуЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3, моладзевая зборная (U-20) па баскетболе 3х3 стала чэмпіёнам II гульняў краін СНД-2023 у МінскуСБОРНЫЕ БЕЛАРУСИ И РОССИИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3 — ЧЕМПИОНЫ II ИГР СТРАН СНГ, сярэбраным прызёрам I гульняў краін СНД-2021 у КазаніБелорусские баскетболисты завоевали серебро на Играх стран СНГ в Казани, мужчынская зборная Беларусі па фіджытал-баскетболе стала сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у КазаніИГРЫ БРИКС. СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ — ВИЦЕ-ЧЕМПИОН МЕЖДУНАРОДНЫХ СОРЕВНОВАНИЙ.

Кар’ера баскетбаліста 1992—1993 — РТІ-2-РВАР (Мінск) 1993—1994 — АЗАА (Асіповічы) 1994—1995 — РТІ (Мінск) 1995—1997 — РТІ-РШВСМ (Мінск) 1997—1998 — РШВСМ-РВАР (Мінск) 1998 — Оксіва (Плешаў, Польшча) 1998—1999 — Папірус-БДУ (Барысаў)

Кар’ера трэнера 2009—2011 — АЗАА (Асіповічы) (другі трэнер) 2011—2012 — БДУІР (Мінск) (другі трэнер) 2011—2012 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-20 (другі трэнер) 2015—2016 — БДЭУ-РЦАП (Мінск) 2016—2017 — БДЭУ-ГрандПрынт (Мінск) 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер) 2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2019—2020 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер) 2020—2022 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда) 2022—2024 — Мінск (моладзевая каманда) з 2024 — Мінск-М з 2025 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-20

Дасягненні

У якасці баскетбаліста Чэмпіён Беларусі (1): 1994/1995. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1992/1993, 1995/1996. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1996/1997.

У якасці трэнера Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019.

Спасылкі Дмитрий Колтунов: «Одно из важных качеств тренера — уметь меняться самому и менять свой стиль» БФБ ПОЗДРАВЛЯЕТ С ДНЁМ РОЖДЕНИЯ ДМИТРИЯ КОЛТУНОВА Колтунов Дмитрий Дмитрий Колтунов: «Каждый раз была мысль: только бы не подвести» Дмитрий Колтунов продолжит возглавлять тренерский штаб мужской молодёжной команды «МИНСК»

Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Цмокі-Мінск-2» Катэгорыя:Трэнеры «БДЭУ-ГрандПрынт» Мінск Катэгорыя:Трэнеры «Свіслачы» Асіповічы Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе U-20