Морыа (таксама Морыя) — у Тэасофіі і адзін з «Настаўнікаў Мудрасці», у  — адзін з «Узнесеных Валадароў» (пад імем Эль Морыя). Першыя згадкі пра Махатму Морыа належаць . Паводле яе сцверджанняў, Махатма Морыа і Кут Хумі дапамаглі ёй заснаваць Тэасофскае таварыства.

Гісторыя

Тэасофскае таварыства А. П. Блавацкая пісала, што яе асноўныя працы («» і «») з’яўляюцца вынікамі яе цеснага супрацоўніцтва з махатмамі Морыа і Кут Хумі. Блавацкая сцвярджала, што Махатма Морыа з дзяцінства з’яўляўся ёй у снах і відзежах і што 12 жніўня 1851 г., у дзень яе дваццацігоддзя, у Гайд-парку (Лондан) адбылася іхняя першая сустрэча. Графіня , удава шведскага амбасадара ў Лондане, па словах Блавацкай, перадае дэталі тае размовы, у якой Морыя сказаў, што «мае патрэбу ў яе ўдзеле ў справе, якую ён мае намер здзейсніць», а таксама што «ёй трэба будзе прабыць тры гады ў Тыбеце, каб падрыхтавацца да выканання гэтага важнага задання». У сваёй кнізе «З пячораў і нетраў Індастана» Блавацкая ў літаратурнай форме апісала падарожжа па Індыі са сваім Настаўнікам, якога ў кнізе яна называе Такур Гулаб-Сінгам.

Жывая Этыка (Агні-Ёга) Паводле сцверджанняў Мікалая Рэрыха і , вучэнне (Агні-Ёга) ўзнікла ў працэсе іх стасавання з «Вялікім Настаўнікам», вядомым у тэасофскіх колах пад імем Махатмы Морыа. Гэтае стасаванне адбывалася ў перыяд з 1924 па 1938 гг. З дзённікаў Алены Рэрых вынікае, што на першых этапах дзеля стасавання выкарыстоўвалася так званае аўтаматычнае пісанне, наступныя ж запісы былі атрыманыя шляхам ясначування, якім, па яе сцверджаннях, валодала А. Рэрых. Пазней яна запэўнівала, што сама асабіста яна аўтаматычным пісаннем дзеля кантактаў з «Вялікім Настаўнікам» не карысталася. Аснову вучэння Жывой Этыкі складаюць 14 кнігаў з тэкстамі, якія апісваюцца А. Рэрых як запісы такіх гутаркаў.

Вучэнне Узнесеных Валадароў звязваецца даследчыкамі новых рэлігійных рухаў з тэасофскай традыцыяй. «Узнесеныя Валадары» — гэта тыя, каго тэосафы называюць «Настаўнікамі Мудрасці». Такія прадстаўнікі Вучэння як (актыўная дзейнасць 1951-61 гг.) і (1958—1973 гг.) паказвалі на асаблівую ролю Эль Морыі, называючы яго ініцыятарам сваёй дзейнасці.

У Вучэнні мяркуецца, што Эль Морыя дасягнуў узнесення ў канцы XIX ст. (так, Элізабэт Профэт паказвае на 1898 г.). Уся далейшая ягоная дзейнасць, у тым ліку і дзейнасць праз сям’ю Рэрыхаў, разглядаецца як дзейнасць з узнесенага стану. Апісваецца шэраг увасабленняў, якія папярэднічалі яго ўзнесенню. Сярод іх Аўраам, Кароль Артур, Сергій Раданежскі, Акбар Вялікі і іншыя. Пасланні ад імя Эль Морыі публікавалі Д. Інэсэнт, Марк і Элізабэт Профэт, .

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Тэасофія Катэгорыя:Нью-эйдж