Міхаі́л Я́каўлевіч Гафт (, Мінск — ) — беларускі мастак тэатра.

Біяграфія Скончыў у 1933 годзе мастацкую студыю ў Менску. Працаваў у 1941—1950 гадах у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі, у 1958—1965 гадах працаваў галоўным мастаком у Гродзенскім абласным драматычным тэатры і ў 1966—1969 гадах у Гомельскім абласным драматычных тэатры.

Творчасць Для творчасці характэрна глыбокае пранікненне ў драматургію твора, тонкае пачуццё тэатральнасці, мастацкі густ. Сярод аформленых ім спектакляў: «Дзеці сонца» Максіма Горкага (1946), «Нараджэнне свету» паводле Аляксея Талстога (1948), «Усё застаецца людзям» Самуіла Алёшына (1959), «Тры сястры» Антона Чэхава, «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі (абодва 1960), «Без віны вінаватыя» Аляксандра Астроўскага (1961), «Тысяча франкаў узнагароды» Віктора Гюго (1962), «» паводле (1963), «Антоній і Клеапатра» (1964) Уільяма Шэкспіра, «Рудабельская рэспубліка» паводле Сяргея Грахоўскага, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А. Астроўскага (абодва 1968) і інш.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі