«Пагавары з ёй» ( — «Пагаварыце з ёй») — фільм Педра Альмадовара, прэм’ера якога адбылася на Канскім фестывалі 2002 года. Крыху адыходзячы ад свайго рэжысёрскага почырку і запазычваючы прыёмы з арсеналу класічнай меладрамы, Альмадовар паралельна вядзе некалькі апавяданняў, якія збліжаюцца, пераплятаюцца і люстрана адлюстроўваюцца адна ў адной накшталт гісторый Кшыштафа Кеслёўскага. У цэнтры ўвагі рэжысёра — важнасць паўнавартасных зносін паміж закаханымі і праблемы, выкліканыя адсутнасцю гэтых зносін.
Штуршком да напісання сцэнарыя паслужыла рэальная гісторыя пра супрацоўніка румынскага морга, які паспрабаваў заняцца сэксам з жанчынай, якая пагрузілася ў летаргічны сон і ўрачы палічылі яе мёртвай, і тым самым абудзіў яе да жыцця, за што падвергся крымінальнаму пераследу — нягледзячы на падзяку самой жанчыны і яе сям’і. Дзеля змякчэння закладзеных у гэтай гісторыі натуралістычных момантаў Альмадовар, па ўласным прызнанні, узяў на сябе рызыку ўскладнення апавядальнай структуры фільма, узбагаціўшы яе разнастайнымі ўстаўкамі, якія ілюструюць развіццё дзеяння ў завуаляванай форме.
Усіх галоўных герояў «Пагавары з ёй» сыгралі акцёры, з якімі рэжысёр ніколі не працаваў раней. Фільм атрымаў вялікую колькасць кінаўзнагарод, у тым ліку «Оскар» за лепшы арыгінальны сцэнар і «Еўрапейскую кінапрэмію» як лепшы фільм года.
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2002 года Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 2002 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Іспаніі Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы Педра Альмадовара Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Альберта Іглесіяс Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «BAFTA» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове