Ігласкурыя (Echinodermata) — тып выключна марскіх донных жывёл, большай часткай свабоднарухомых, радзей сядзячых, сустракаюцца на любых глыбінях Сусветнага акіяна.
Апісанне Памеры ад некалькіх міліметраў да 1 м (да 20 м у некаторых выкапнёвых). Форма цела нагадвае агурок, бочачку, дыск, зорку, кветку або бутон на сцябле, сэрца, чарвяка, шар. У будове цела характэрна прамянёвая (радыяльная) сіметрыя і вапнавы ўнутраны шкілет з іголкамі, шыпамі і інш. на паверхні. Свабоднарухомыя або прымацаваныя. Ёсць унікальная для ігласкурых воднасасудзістая (амбулакральная) сістэма для перамяшчэння або дыхання. Пераважна раздзельнаполыя. Развіццё з утварэннем пелагічнай лічынкі і са складаным метамарфозам, кормяцца жывёльнай ежай, радзей водарасцямі і рэшткамі расліннасці. Самі з'яўляюцца кормам для прыдонных відаў рыб.
Пашырэнне Старажытныя ігласкурыя ўзніклі ў дакембрыі, у раннім палеазоі, мяркуюць, існавала 23 класы, большасць з якіх вымерла ў палеазоі, у т.л. бластаідэі, крынаідэі, цыстаідэі і інш. Каля 7 тыс. сучасных і 16 тыс. вымерлых відаў. Нароўне з хордавымі, ігласкурыя адносяцца да галіны другаснаротых жывёл (Deuterostomia). Пашыраны ва ўсіх акіянах і морах ад літаралі да глыбіні 11 км.
Шэраг відаў — аб'екты промыслу.
Класіфікацыя
Падтып Pelmatozoa марскія лілеі (Crinoidea)
Падтып Eleutherozoa марскія зоркі (Asteroidea) афіуры (змеяхвосткі) (Ophiuroidea) марскія вожыкі (Echinoidea) галатурыі (марскія агуркі) (Holothurioidea)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Иглокожие // Проект «Вся биология»
Катэгорыя:Тыпы жывёл