«Жыццё цудоўнае» () — італьянская трагікамедыя 1997 года, рэжысёрам і выканаўцам галоўнай ролі выступіў Раберта Беніньі.

Станам на студзень 2024 года фільм займае 26 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў па версіі сайта IMDb.

Сюжэт У Італіі часоў Другой сусветнай вайны нарастаюць нацысцкія настроі, пачынаюцца ганенні на яўрэяў. Як і іншых прадстаўнікоў яго народа, Гвіда з маленькім сынам адпраўляюць у канцэнтрацыйны лагер, дзе нямоглых, старых і дзяцей пад выглядам душа забіваюць у газавых камерах. Па прыбыцці бацька тлумачыць сыну, што ўсё гэта — гульня, прызам у якой будзе сапраўдны танк. Каб перамагчы, трэба набраць 1000 ачкоў, а ачкі можна атрымаць за бездакорнае выкананне шэрагу правіл: забараняецца паказвацца на вочы ахоўнікам, плакаць, скардзіцца і прасіць есці. Дзіця, нягледзячы на смерць, боль і кроў вакол, верыць словам свайго таты — і прымае правілы гульні.

У ролях

Узнагароды 1999 — Прэмія «Оскар» Найлепшы фільм на замежнай мове (Раберта Беніньі) Найлепшая мужчынская роля (Раберта Беніньі) Найлепшая музыка (Нікола П’ёвані)

1998 — Прэмія BAFTA Найлепшая мужчынская роля (Раберта Беніньі)

1998 — Прэмія Давід дзі Данатэла Найлепшы фільм Найлепшы рэжысёр (Раберта Беніньі) Найлепшая мужчынская роля (Раберта Беніньі) Найлепшы сцэнар (Раберта Беніньі і Вінчэнца Чэрамі) Найлепшы прадзюсар (Эльда Фэры, Джанлуіджы Браскі) Найлепшая сцэнаграфія (Даніла Данаці) Найлепшая аператарская работа (Таніна Дэлі Колі) Найлепшыя касцюмы (Даніла Данаці)

1998 — Прэмія Еўрапейскай кінаакадэміі Найлепшы еўрапейскі фільм (Эльда Фэры і Джанлуіджы Браскі) Найлепшы еўрапейскі акцёр (Раберта Беніньі)

1999 — Прэмія «Сезар» Найлепшы замежны фільм (Раберта Беніньі)

1999 — Прэмія кінакрытыкаў Лас-Вегаса Найлепшы замежны фільм Найлепшая рэжысура (Раберта Беніньі) Найлепшая мужчынская роля (Раберта Беніньі)

1999 — Прэмія «Люм’ер» Найлепшы замежны фільм (Раберта Беніньі)

1999 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў Найлепшая мужчынская роля (Раберта Беніньі)

1999 — Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага Найлепшы замежны фільм

1999 — Critics' Choice Movie Award Найлепшы замежны фільм

1999 — Kansas City Film Critics Circle Awards Найлепшы замежны фільм

1999 — Канскі кінафестываль Гран-пры (Раберта Беніньі)

1999 — Нямецкая кінапрэмія Найлепшы замежны фільм

1999 — Французскі сіндыкат кінакрытыкаў Найлепшы замежны фільм

2000 — Прэмія Гоя Найлепшы еўрапейскі фільм

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Фільмы Італіі 1997 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1997 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1997 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 1997 года Катэгорыя:Кінакамедыі Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Італіі Катэгорыя:Трагікамедыйныя фільмы Італіі Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы пра Халакост Катэгорыя:Фільмы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Фільмы Раберта Беніньі Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Раберта Беніньі Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Нікола П’ёвані Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы фільм Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі