Паскуаліна Дэ Сантыс (), сапраўднае імя ─ Паскуале Дэ Сантыс (; , , Лацыа — , ) — італьянскі кінааператар, брат кінарэжысёра Джузэпэ Дэ Сантыса. Уладальнік прэміі «Оскар» за лепшую аператарскую працу 1969 года за фільм «Рамэа і Джульета».
Біяграфія У 1945—1948 гадах вучыўся ў Эксперыментальным цэнтры кінематаграфіі ў Рыме. З 1950 года працаваў над некалькімі фільмамі брата як асістэнт аператара. Вучань Джані Дзі Венанца. З 1965 года працаваў над усімі фільмамі Франчэска Розі, супрацоўнічаў з Віторыа Дэ Сіка, Вісконці, Феліні, Брэсонам, Лоўзі, Сальваторэ Самперы і іншымі буйнымі рэжысёрамі як у Італіі, так і за мяжой.
Памёр ад інфаркту міякарда ў Львове, падчас здымак фільма Франчэска Розі «Прадышка» (па аўтабіяграфічнай кнізе Прыма Леві).