Багуслаў Лі́нда (; нар. , , Польская Народная Рэспубліка) — польскі акцёр і рэжысёр. Выпускнік Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве, сузаснавальнік і выкладчык Варшаўскай кінашколы.
Біяграфія Скончыў Тэатральную школу ў Кракаве ў 1974 годзе. З 1975 года — акцёр Старога тэатра ў Кракаве, затым працаваў ва Вроцлаўскім польскім тэатры. З 1981 года ў варшаўскіх тэатрах.
На экране дэбютаваў невялікай роляй у фільме «Дагні» (1976). Першыя значныя ролі — анархіст Грызяк у палітычнай драме А. Холанд «Ліхаманка» (1980) і Сен-Жуст у не менш палітычным «Дантане» Анджэя Вайды (1982). Многія фільмы з яго ўдзелам падчас ваеннага становішча ў Польшчы былі забаронены цэнзурай, і імя Лінды надоўга знікае з тытраў польскіх карцін. Пералом адбываецца толькі ў 1987, калі здымаюцца «з паліцы» такія стужкі, як «Выпадак» Кшыштафа Кеслёўскага, «Маці Каралёў» Я. Заорскага, «Самотная жанчына» А. Холанд, «Магнат» Ф. Баёна.
У наступныя гады акцёр актыўна здымаецца ў Польшчы, Венгрыі, Даніі. Найбольш вядомыя фільмы 90-х гадоў — «Кроль» (1991), «Сауна» і «Псы» (1992), «Прыватны горад» (1993), «Псы-2» (1995). У шматлікіх з іх Лінда грае ў нервовай, падкрэслена «амерыканскай» манеры востранегатыўныя ролі «новых гаспадароў жыцця»: гангстараў, паліцыянтаў, бізнэсмэнаў, людзей адзінокіх, жорсткіх, бязлітасных, але, у сутнасці кажучы, псіхалагічна безабаронных. Выключэнне — лірычная роля ў карціне «Тата» (1995). У 1987 годзе зняў кароткаметражны фільм «Канец», а 1990-м — «Сейшэлы», у цэнтры якога — лёс новага «страчанага пакалення» ў цяперашняй Польшчы.
Быў удастоены зоркі ў Алеі Славы ў родным горадзе Торунь.
Фільмаргафія 1981 — «Выпадак» 1989 — «Дэкалог, сем» 1998 — «13 аддзяленне» (серыі 12, 41)
Крыніцы