«Ма́быць, багі́ звар’яце́лі» () — кінакамедыя паўднёваафрыканскага рэжысёра і сцэнарыста Джэймі Уйса. Фільм выйшаў у Паўднёвай Афрыцы 10 верасня 1980 года і пабіў некалькі рэкордаў у пракаце ў краіне, стаўшы самым фінансава паспяховым паўднёваафрыканскім фільмам, калі-небудзь створаным на той момант.
Сюжэт У некранутай цывілізацыяй батсванскай саване пражывае племя бушменаў. Аднойчы міма месца, дзе яны жылі, ляцеў самалёт. Нехта выкінуў за борт бутэльку «Кока-колы». Бутэльку знайшлі бушмены і кожны хацеў ёй валодаць. Гэта пасеяла смуту ў іх спакойнае першабытнае жыццё. Тады Хі вырашаецца аднесці гэты «дар багоў» на край свету. Бушмен адпраўляецца ў далёкае падарожжа, падчас якога сутыкаецца з сучаснай цывілізацыяй. Вакол сутыкнення двух цывілізацый адбываецца шмат камедыйных момантаў.
У ролях
Намінацыі і ўзнагароды 1984 — Прэмія «Сезар» Намінацыя на «Найлепшы замежны фільм» 1984 — Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса Намінацыя на «Найлепшы замежны фільм» 1983 — Манрэальскі кінафестываль Прэмія за самы папулярны фільм фестывалю 1985 — Прэмія «Малады акцёр» Прэмія за «Найлепшы замежны фільм»
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на афрыкаанс Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі ПАР