Ітурыйскі канфлікт — міжэтнічны канфлікт паміж хема і ленду ў правінцыі Ітуры (ДР Конга). Разгортваўся на фоне Другой кангалезскай вайны.
Перадгісторыя Рэгіён Ітуры знаходзіцца на мяжы з Суданам і Угандай. Край насялялі ленду, хема і іншыя народы. Усе этнасы правінцыі належылі да банту, нілотаў і суданскай групы. Шчыльнасць насельніцтва ў Ітуры — адна з самых высокіх у ДРК. Колькасць этнасаў ленду і хема найбольш значная ў гэтым рэгіёне і складала да пачатку 2000 года адпаведна 700 тыс. і 150 тыс. чалавек.
Ленду прыйшлі на кангалезскія землі ў XVI стагоддзі з Судана, адносяцца да суданскай групы. Нілоты-хема сталі асвойваць край пазней — у XVII стагоддзі. Яны мігравалі з Уганды. Першы этнас традыцыйна займаецца земляробствам, у той час як другі — жывёлагадоўляй, што штурхае на міграцыю ў пошуку новых пашы для жывёлы. Канфрантацыя народаў пачалася пры бельгійскай каланізацыі, так як хема занялі адміністрацыйныя пасады, захаваўшы сваё асаблівае становішча нават пасля здабыцця незалежнасці Конга. Ленду спрабавалі таксама ўздельнічаць у кіраванні краем, але хема не жадалі саступаць прывілеяваных пазіцый.
Даволі хутка хема пашырылі свае зямельныя ўладанні за кошт тэрыторый, якія належалі суседзям. Пры гэтым буйныя землеўладальнікі не саромеліся падкупляць правасуддзе. У выніку гаспадарка ленду была знішчана. Акрамя таго, разбагацелыя хема сталі атрымліваць дапамогу ад угандыйскай арміі і трымаць у пастаянным страху іншы народ.
Ход падзей З-за чарговага пашырэння зямельных уладанняў хема ў 1999 годзе пачаліся ўзброеныя сутыкненні. Канфлікт пачаўся на поўнач ад г. Бунія і паступова перакінуліся на ўвесь раён Ітуры. Эскалацыі спрыялі падраздзяленні ўгандыйскай арміі, якія знаходзіліся ў рэгіёне яшчэ з 1998 года і аказалі падтрымку народнасці хема. Гэта яшчэ больш абвастрала супярэчнасці паміж этнасамі і прыводзіла да трагічных наступстваў. Правадыры ленду стварылі атрады самаабароны і самі пачалі нападаць на вёскі хема.
Адзначалася, што ў сутычках хема выкарыстоўвалі агнястрэльную зброю завадской вытворчасці, у той час ленду — традыцыйныя дроцікі і самаробныя стрэльбы.
Фіксаваліся выпадкі канібалізму.
У пачатку 2001 года асноўныя баі разгарнуліся за Бунію, у выніку якіх загінулі сотні людзей. Прадстаўнікі розных этнасаў абвінавачвалі гуманітарныя і няўрадавыя арганізацыі ў падтрыманні ворага. Па паведамленні агенцтва «Франс-Прэс», у маі ў Ітуры былі забітыя шэсць супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа. Угандыйская ваенная разведка выказала здагадку, што за забойствамі стаялі ленду. У канцы 2002 года гэты канфлікт выйшаў на новы ўзровень гвалту: этнасы пачасцілі напады на варожыя вёскі, якія суправаджаліся забойствамі, катаваннямі, згвалтаваннямі, рабаваннямі і разбурэннем сацыяльнай інфраструктуры. У знішчэнні некаторых населеных пунктаў прымала ўдзел угандыйская верталётная авіяцыя. Сітуацыя пагаршалася тым, што лідары розных паўстанцкіх груповак ДР Конга сталі выкарыстоўваць гэтыя этнічныя звады ў сваіх інтарэсах.
Пасля вываду ўгандыйскіх войск барацьбой з баевікамі ленду займаліся вайскоўцы Узброеных сіл ДР Конга.
Да канца сакавіка 2004 года міратворцам ААН атрымалася змякчыць вастрыню міжэтнічнага канфлікту ў Ітуры дзякуючы прымусу да міру і аднаўленню правапарадку. Аднак пазней сутычкі аднавіліся.
У 2006 годзе кангалезскі ўрад падпісаў пагадненне аб спыненні агню з групоўкай ленду «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры». 22 жніўня 2007 года тры іншыя фракцыі ленду (Фронт нацыяналістаў і інтэграцыяністаў, Кангалезскі рэвалюцыйны рух і Фронт патрыятычнага супраціўлення Ітуры) пагадзіліся разброіцца і спыніць баявыя дзеянніDR Congo: Ex-militia Members Agree To Disarm Scoop.
Злачынствы У 2006 годзе перад Міжнародным крымінальным судом паўстаў лідар Саюза кангалезскіх патрыётаў (групоўка хема) Томас Лубанга за ўцягванне непаўналетніх у канфлікты і этнічныя чысткіПеред Международным уголовным судом предстал первый обвиняемый.
У снежні 2012 года Міжнародны крымінальны суд апраўдаў Мацьё Нгуджола Чуі. Ён абвінавачваўся ў здзяйсненні ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці падчас Ітурыйскага канфлікту. Суддзі ў сваім рашэнні пастанавілі, што прадстаўленыя абвінавачваннем доказы і паказанні сведак не дазваляюць у поўнай меры без сумненняў прыйсці да высновы аб тым, што баевік быў датычны да злачынстваў.
Гл. таксама Канфлікт у Ківу Аперацыя «Артэміда»
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Міжэтнічныя канфлікты Катэгорыя:Войны Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Войны Уганды Катэгорыя:Другая кангалезская вайна