Аляксей Андрэевіч Навойчык (нар. , , Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі БеларусьПАЛОВА-2024. «ПРЫГАЖУНІ» И «ШАХТЕР-СОЛИГОРСК» – ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. Сын баскетбалісткі і трэнера Валянціны Навойчык, брат баскетбаліста Андрэя Навойчыка.

Біяграфія Выхаванец СДзЮШАР №7 г. Гродна. Першы трэнер — Валянціна Пятроўна Навойчык. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага.

З 2017 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую, рэзервовую і асноўную каманду. У лістападзе 2023 года далучыўся да баскетбольнага клуба 3х3 «Шахцёр» (Салігорск)БК «ШАХТЁР» – БАЗОВАЯ КОМАНДА МУЖСКОЙ НАЦКОМАНДЫ 3Х3.

Выступаў за юнацкую (2016—2017), юніёрскую (2018—2019) і моладзевую (2020—2021) зборную Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЁР ЕВРОПЕЙСКОГО КУБКА ВЫЗОВА!, у складзе моладзевай зборнай (U-20) па баскетболе 3х3 — сярэбраны медаль I гульняў краін СНД-2021 у КазаніБелорусские баскетболисты завоевали серебро на Играх стран СНГ в Казани.

Кар’ера 2015—2016 — РДВАР (Мінск) 2016—2017 — Прынёманне-ГрДУ (Гродна) 2017—2019 — Цмокі-Мінск-2 2019—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2020—2022 — Цмокі-Мінск 2022—2023 — Мінск (рэзервовая каманда) 2025 — Імпульс-БДУІР (Мінск) 2025 — Барсы-Атырау (Атырау, Казахстан) 2026 — Паўднёвы Слон-ПКФУ (Стаўрапаль, Расія)Обмен в формате «3 на 3»: покинувших ставропольский клуб баскетболистов сменили новобранцы з 2026 — Рубон (Віцебск)

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 2020/2021.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце БК «Мінск» Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце nbl.by Профіль на сайце proballers.com Профіль на сайце nbf.kz АЛЕКСЕЙ НАВОЙЧИК: РАД ИГРАТЬ В НАЦИОНАЛЬНОМ ЧЕМПИОНАТЕ

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93-ГрДУ» Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск-2» Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Імпульса-БДУІР» Катэгорыя:Ігракі «Барсаў» Атырау Катэгорыя:Ігракі «Рубона» Віцебск Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20