Choriaster — манатыпічны род сямейства , які змяшчае адзіны від Choriaster granulatus. Гэты від бясшкодны для чалавека.
Апісанне Choriaster granulatus — буйная марская зорка з выпуклым целам і пяццю кароткімі прамянямі. Прамяні маюць закругленыя кончыкі. Адносна вялікая ў параўнанні з іншымі марскімі зоркамі, яе максімальны радыус складае каля 27 см. Часцей за ўсё від бледна-ружовага колеру з карычневымі сасочкамі, якія расходзяцца ад цэнтра, але таксама можа быць колераў ад шэрага да жоўтага і нават чырвонага.
Распаўсюджанне Гэты від сустракаецца ў шматлікіх трапічных водах, у тым ліку ў гэтых рэгіёнах:
Усходняя Афрыка Choriaster granulatus, granular sea star Інда-Ціхаакіянскі рэгіён Вялікі бар’ерны рыф Чырвонае мора Вануату Фіджы Папуа-Новая Гвінея
Асяроддзе пражывання
Choriaster granulatus аддае перавагу плыткаводдзю глыбінёй ад 1,5 да 53 м і тэмпературай вады ад 24 да 29 °C. Choriaster granulatus быў знойдзены асобна або групамі ўздоўж каралавых рыфаў у Інда-Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне. Ён таксама быў знойдзены ў Чырвоным моры, каля Фіджы і на Вялікім Бар’ерным рыфе. Пясчанае асяроддзе пражывання, дзе ён імкнецца жыць, характарызуецца друзавым схіламі і дэтрытам. Таксама іх сустракалі сярод каралаў і губак.
Харчаванне Choriaster granulatus — драпежная жывёла, у якой, як і ў іншых марскіх зорак, ёсць рот на ніжнім баку цела. Ежа пераварваецца і паглынаецца па-за межамі цела, выціскаючы страўнік з рота на ежу. Харчаванне ўключае дробных бесхрыбтовых, такіх як каралавыя паліпы, а таксама падаль.
Жыццёвы цыкл і размнажэнне Эмбрыёны марскіх зорак вылупляюцца ў планктонных лічынак, перш чым стаць маладымі марскімі зоркамі з пяццю прамянямі. Арганізмы класу размнажаюцца як бясполым, так і палавым шляхам.
Пагрозы Прамяні Choriaster granulatus могуць дэфармавацца, калі да іх ніжняга боку прымацоўваюцца маленькія паразітычныя марскія сподачкі. Ім таксама пагражае страта асяроддзя пражывання з-за , што можа прывесці да .
Спасылкі
Species Choriaster granulatus
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1842 годзе Катэгорыя:Марскія зоркі