«Чужая краіна» () — драматычны трылер рэжысёра Кім Фарант паводле сцэнарыя Майкла Кініронса і Фіёны Серэс. У галоўных ролях зняліся Ніколь Кідман, Джозеф Файнс і Х'юга Уівінг. Прэм'ера фільма адбылася на кінафестывалі «Сандэнс» 23 студзеня 2015 года.

Сюжэт Кэтрын і Мэцью Паркеры спрабуюць прыстасавацца да новага жыцця ў мястэчку Натгары, яны вядуць адасоблены лад жыцця. Перад буйной пясчанай бурай іх двое дзяцей-падлеткаў Лілі і Том знікаюць. Пошукавую аперацыю ўзначальвае паліцэйскі Дэвід Рэй. Падазрэнні растуць і чуткі падбухторваюць мясцовых жыхароў супраць Паркераў, ператвараючы іх жыццё ў пекла.

У ролях Ніколь Кідман — Кэтрын Паркер Джозеф Файнс — Мэцью Паркер Х'юга Уівінг — Дэвід Рай

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-трылеры Аўстраліі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Ірландыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Аўстраліі Катэгорыя:Фільмы-драмы Ірландыі