«Сем самура́яў» (, Shichinin no Samurai) — японскі драматычны фільм 1954 года рэжысёра Акіры Курасавы.
Фільм заняў першае месца ў спісе часопіса Empire «100 найлепшых фільмаў сусветнага кінематографа», складзеным у 2010 годзе.
Станам на люты 2024 года фільм займаў 22 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.
Сюжэт Японія, XVI стагоддзе. У краіне — грамадзянская вайна, паўсюль лютуюць банды разбойнікаў і марадзёраў. Бедныя сяляне наймаюць для абароны вёскі семярых самураяў. Яны гуртуюць разгубленых і баязлівых жыхароў вёскі ў гэтай вайне супраць разбойнікаў, якія па сутнасці — такія ж няшчасныя ахвяры эпохі.
Намінацыі і ўзнагароды 1954 — Венецыянскі кінафестываль Пераможца – Сярэбраны леў (Акіра Курасава) Намінант – Залаты леў (Акіра Курасава) 1955 — Прэмія «Майніці» Пераможца – Найлепшы акцёр другога плану (Сэйдзі Міягуці) 1956 — BAFTA Намінант – Найлепшы фільм Намінант – Найлепшы замежны акцёр (Тасіра Міфунэ) Намінант – Найлепшы замежны акцёр (Такасі Сімура) 1956 — Оскар Намінант – Найлепшая работа мастака (ч/б фільмы) Намінант – Найлепшая работа касцюмера (ч/б фільмы) 1959 — Прэмія «Юсі» Пераможца – Найлепшы замежны рэжысёр (Акіра Курасава) Пераможца – Найлепшы замежны акцёр (Такасі Сімура)
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 1954 года Катэгорыя:Фільмы Японіі 1954 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Японіі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы пра XVI стагоддзе Катэгорыя:Фільмы на японскай мове Катэгорыя:Фільмы Акіры Курасавы Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Акіры Курасавы Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)