Сабачыя, воўчыя, або псовыя (Canidae) — сямейства сысуноў атрада драпежных.

Апісанне Даўжыня да 160 см, маса да 80 кг. Афарбоўка разнастайная, пераважна аднатонная. Галава падоўжаная, морда вострая, вушы стаячыя. Футра густое, звычайна пушыстае. Хвост доўгі. На пярэдніх лапах па 5 пальцаў (у гіенавага сабакі — 4), на задніх — па 4; кіпцюры тупыя, не ўцягваюцца.

Пашырэнне Адрозніваюць 12-15 сучаснах родаў, 29-35 відаў. Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды і некаторых астравоў (Мадагаскар, Новая Зеландыя, Сулавесі, Тайвань, арх. Меланезія і Палінезія).

Жывуць у разнастайных, пераважна адкрытых ландшафтах. На Беларусі пашыраны воўк, ліс, янотападобны сабака.

Асаблівасці біялогіі Селяцца ў норах або логавах. Трымаюцца паасобна, часам парамі, некаторыя — сямейнымі групамі і зграямі.

Драпежнікі, спажываюць і раслінны корм.

Манагамы. Нараджаюць З—4 (зрэдку да 13—16) шчанят адзін раз на год.

Класіфікацыя

(напрыклад, Егіпецкі воўк, Паласаты шакал, Руды воўк) (напрыклад, Майконг)

(напрыклад, шэрая лісіца) (напрыклад, тыбецкая лісіца, фенек, афганская лісіца, бенгальская лісіца, паўднёваафрыканская лісіца)

Промысел і развядзенне Многія віды — аб’екты промыслу і зверагадоўлі (ліс, пясец і інш).

Да сабачых адносяцца ўсё пароды свойскіх сабак.

Гл. таксама Эпіцыён

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы млекакормячых