Шаен — гара на тэрыторыі штата Каларада (ЗША), акруга Эль-Паса, у ваколіцах горада Каларада-Спрынгс.
У гары знаходзіцца падземны комплекс NORAD (Цэнтр аб’яднанага камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі, Cheyenne Mountain Operations Center).
Гара Шаен мае тры вяршыні (самая высокая — прыкладна 2900 м вышынёй) і складзена гранітнымі і базальтавымі пародамі. Уваходзіць у склад Перадавога хрыбта, які, у сваю чаргу, з’яўляецца паўднёвай часткай Скалістых гор. Яшчэ ў 50-х гадах XX стагоддзя, да пабудовы бункера, на сярэдняй па вышыні вяршыні гары быў пабудаваны антэнны комплекс.