Калуга — горад у цэнтральнай Расіі, адміністрацыйны цэнтр (з 1944 года) Калужскай вобласці. Насельніцтва: 329 тыс. чалавек (2024https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx). Горад размешчаны на берагах Акі, паблізу ракі Ячэнкі, за 190 км на паўднёвы захад ад Масквы. Чыгуначная станцыя на лініі Масква — Кіеў.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1371 годзе ў грамаце вялікалітоўскага князя Альгерда. Узнік як памежная крэпасць на паўднёва-заходніх межах Маскоўскай дзяржавы. З 15 стагоддзя Калуга ўваходзіць у склад Маскоўскага княства (у 1505-18 гадах — самастойнае ўдзельнае княства). У 1607 годзе Калуга — цэнтр сялянскага паўстання пад правадырствам І. І. Балотнікава. У 1708 годзе Калуга ўвайшла ў Маскоўскую губерню, з 1777 года цэнтр Калужскага намесніцтва, з 1796 года — Калужскай губерні. У 17-19 ст. гуляла значную ролю як гандлёвы цэнтр. У Калузе пражыў большую частку свайго жыцця і пахаваны К. Э. Цыялкоўскі. У кастрычніку 1941 года акупавана нацысцкімі захопнікамі, вызвалена 30 снежня 1941 года.
Беларусы ў Калузе Беларуская вучнёўская грамада
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Мікалай Азараў — украінскі палітычны, дзяржаўны дзеяч. Аляксандр Валянцінавіч Амфітэатраў — рускі пісьменнік. Ігар Аляксандравіч Гапонаў (нар. 1935) — беларускі архітэктар. Усевалад Вітольдавіч Кухта — беларускі рэжысёр. Людміла Міхайлаўна Красіева (нар. 1949) — беларускі архітэктар. Лілія Яфрэмаўна Стасевіч (1921—1999) — беларуская актрыса, дыктар радыё.
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Калужскай вобласці