Каларадскі ўніверсітэт у Дэнверы () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дэнвер у штаце Каларада, ЗША.
Агульная характарыстыка Заснаваная ў 1912 годзе як філіял Каларадскага ўніверсітэта ў Боўлдэры, вучэльня атрымала статус універсітэта і стала незалежнай установай у 1973 годзе. Універсітэт сёння з'яўляецца буйнейшым даследчым універсітэтам у штаце і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Каледжы і школы ўніверсітэта прапануюць больш магістарскіх праграм, чым любая іншая ўстанова адукацыі ў штаце.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі і планавання Каледж мастацтваў і медыяў Школа бізнесу Школа адукацыі і развіцця чалавека Каледж інжынерыі, дызайну і камп'ютарных навук Каледж вольных мастацтваў і навук Школа грамадскіх спраў
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каларада
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каларада