Ва́аль () — рака ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, найбуйнейшы прыток ракі Аранжавая.

Даўжыня ракі 1120 км, плошча вадазбору — 196 438 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 114Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 389. — 672 с. с илл. м³/с.

Выток ракі знаходзіцца ў Драконавых гарах, на ўсход ад Яганэсбургу. Рака перасякае Драконавыя горы і плато Велд у глыбокай даліне, цячэ на паўднёвы захад да ўпадзення ў раку Аранжавую. Рэчышча ўтварае мяжу паміж паўднёва-афрыканскімі правінцыямі Мпумаланга, Гаўтэнг ды Паўночна-Заходняя правінцыя па правым беразе, і з правінцыяй Вольная дзяржава — на левым. Буйнейшыя прытокі: Вілге, Фет, Рыт (левыя), Харст. Паводкі ў лістападзе — лютым. На рацэ буйное вадасховішча Вааль-Вілге.

Гісторыя

Рака ў мінулым утварала мяжу між дзвюма бурскімі рэспублікамі, а пазней — правінцыямі Трансвааль і Аранжавая Вольная дзяржава. Геаграфічную назву Трансвааль можна перакласці літаральна як «па-за ракой Вааль». Назва пачала ўжывацца для адмежавання гэтых тэрыторый ад Капскай калоніі і калоніі Наталь.

Назву ракі Вааль можна перакласці з нідэрландскай мовы (а пазней — з афрыкаанс) — як цьмяны або блёклы. Імаверна, што тая назва пайшла ад колеру вады, асабліва падчас разліваў, калі з-за глею вада набывае каламутныя адценні.

Крыніцы

Літаратура Ва́аль // Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 389. — 672 с. с илл.

Спасылкі

Гадавая справаздача пра стан навакольнага асяроддзя ў Паўднёвай Афрыцы Parys.info Parys on the Vaal Vaal Meander Vaal River Cruises Vaal River Properties Vaal de Grace Estate University Campus on banks of Vaal river

Катэгорыя:Рэкі ПАР