Дамінга Тэхера (;  — ) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Абаронца. Чэмпіён свету 1930.

Біяграфія У 18 гадоў Дамінга Тэхера дэбютаваў за асноўны склад «Уондэрэрс». У дэбютным сезоне ў Вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Уругвая стаў выклікацца ў зборную краіны. У 1923 годзе дапамог свайму клубу стаць чэмпіёнам Уругвая пад эгідай Федэрацыі футбола (ФУФ) у той час, калі ў краіне праводзіліся два чэмпіянаты (другі — пад эгідай Асацыяцыі футбола Уругвая).

Быў віцэ-капітанам зборнай Уругвая ў эпоху Хасэ Насасі.

З-за траўмы спіны Тэхера не выступаў у чэмпіянаце свету 1930 года, хоць быў уключаны ў заяўку і, у выніку стаў чэмпіёнам свету.

У 1931 годзе дапамог «Уондэрэрс» яшчэ раз стаць чэмпіёнам Уругвая — па гэты дзень гэта апошні тытул у гісторыі клуба.

У 1932 годзе Тэхера правёў свой апошні матч за зборную Уругвая і ў клубе.

Пазней працаваў у якасці члена Савета дырэктараў «Мантэвідэа Уондэрэрс». Памёр 18 ліпеня 1969. Уключаны ў Залу Славы «Мантэвідэа Уондэрэрс».

Дасягненні Чэмпіён Уругвая (2): 1923 (ФУФ), 1931 Чэмпіён Уругвая ў Другім дывізіёне (1): 1919 Чэмпіён свету (1): 1930 Чэмпіён Алімпіяды: 1928 Чэмпіён Паўднёвай Амерыкі: 1920, 1926 Уладальнік Кубка Ліптана: 1922, 1928 Уладальнік Кубка Ньютана: 1930 Пераможца Кубка Рыа-дэ-Ла-Плата (1): 1924

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мантэвідэа Уондэрэрс Катэгорыя:Футбалісты аднаго клуба Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1930 Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе