«Вестник Европы» (Вѣстникъ Европы) — перыядычны часопіс, які выдаваўся ў Маскве ў 1802—1830 гадах «па дзве кніжкі ў месяц». У розныя гады тыраж складаў ад 580 да 1200 асобнікаў.
Ідэя стварэння часопіса належыць арандатару друкарні Маскоўскага ўніверсітэта кнігапрадаўцу І. В. Папову. Ён прапанаваў Карамзіну стаць рэдактарам за пэўную плату (3000 руб. у год). Першы нумар часопіса выйшаў 4 студзеня 1802 года. Часопіс меў поспех, і першая кніжка выйшла другім выданнем у тым жа годзе. Разам з Паповым выдаўцамі часопіса былі Ф. Гарый і Любій.
Пасля М. М. Карамзіна, у 1804 годзе, па загадзе Сопікава, «Веснік Еўропы» выдаваў М. Т. Качаноўскі, паводле звестак Смірдзіна — П. П. Сумарокаў, што пацверджана і сынам апошняга, у біяграфіі бацькі; а ў «Сыне айчыны» (1821, № 1) быў пазначаны П. І. Макараў. Шторх называў двух апошніх. Ва ўсякім разе, усе гэтыя тры асобы былі ў той год супрацоўнікамі часопіса. З 1805 па 1807 гг. выданнем ведаў М. Т. Качаноўскі, з 1808 г. па № 20 за 1809 г. — В. А. Жукоўскі, а з № 21 за 1809 г. па 1811 г. — абодва разам.
Нароўні з літаратурай і мастацтвам, часопіс асвятляў пытанні знешняй і ўнутранай палітыкі Расіі, гісторыі і палітычнага жыцця замежных краін.
Значнае месца ў часопісе займалі матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі і фалькларыстыцы славянскіх народаў, у т.л. беларускага, друкаваліся працы З. Я. Даленгі-Хадакоўскага, К. Ф. Калайдовіча, М. П. Пагодзіна, І. М. Снегірова і інш. Шэраг матэрыялаў, прысвечаных Беларусі, Літве і Польшчы, публікаваўся ў перакладзе з «Dziennika Wileńskiego» («Віленскага весніка»).
У 1814 годзе ў «Весніку Еўропы» былі ўпершыню апублікаваны вершы А. С. Пушкіна: у іх тагачасны ліцэіст звяртаўся «Да сябра вершапісца» — В. К. Кюхельбекера, верш якога быў апублікаваны ў папярэднім нумары часопісаТынянов Ю. Н. Заметки о лицейских стихах Пушкина // Пушкин: Временник Пушкинской комиссии / АН СССР. Институт литературы. — —: Издательство АН СССР, 1936. — [Вып.] 1. — С. 201—202.. Тут жа дэбютаваў на літаратурнай ніве Андрэй Цвятаеў са сваім перакладам «Акрыянне Легувэ, ці асобнік паэмы: Годнасць жанчыны».
З 1815 года часопіс набыў кансерватыўны кірунак.
Літаратура
Второй дополнительный каталог… 1896—1900 гг. // Вестник Европы. — 1895. — № 12; «Вестник Европы»: Избранное, 1802—1881 / Сост., коммент. и предисл. Н. А. Размановой. — , 2002. Дополнительный каталог… 1891—1895 гг. // Вестник Европы. — 1895. — № 12;
Русская журналистика в начале XIX в. // Есин Б. И. История русской журналистики (1703—1917). — : Флинта; Наука, 2000. Каталог журнала «Вестник Европы» за двадцать пять лет. 1866—1890 гг. — , 1891; Кудрявцев В. Ф. Указатель исторических статей, помещённых в журналах: «Вестник Европы», «Русская мысль», «Русское богатство», «Мир Божий», «Современный мир», «Образование». (За 1885—1908 гг.). Нижний Новгород, 1910. Российская государственная библиотека (РГБ)
Полуденский М. П. Указатель к «Вестнику Европы» 1802—1830. — , 1861; Савенков А. Ф. «Вестник Европы» // Очерки по истории русской журналистики и критики. — , 1965. Т. 2; Никитина М. А. «Вестник Европы» // Литературный процесс и русская журналистика конца XIX — начала XX в., 1890—1904. — , 1982. Третий дополнительный каталог… 1901—1905 гг. // Вестник Европы. — 1906. — № 12.
Спасылкі Номера «Вестника Европы» 1802—1810 годов: тексты + каталог статей.
Катэгорыя:Часопісы ўніверсальнага зместу Катэгорыя:Часопісы Расійскай імперыі Катэгорыя:Васіль Жукоўскі