Мічыган () — возера ў ЗША, адно з паўночнаамерыканскіх Вялікіх азёр. Адзінае з Вялікіх азёр, цалкам знаходзіцца на тэрыторыі ЗША. Размешчана на поўдзень ад возера Верхняе, злучана з возерам Гурон пралівам Макінак, з сістэмай ракі Місісіпі — каналам Чыкага — Лакпорт. З пункту гледжання гідраграфіі Мічыган і Гурон утвараюць адзіную сістэму, але геаграфічна іх прынята лічыць асобнымі азёрамі.
Катэгорыя:Азёры ЗША