Элінар Фарджон (; ) — англійская дзіцячая пісьменніца. Элінар пісала вершы, апавяданні і аповесці, прытчы і , песенныя тэксты да оперных спектакляў для дзяцей, але галоўнай у яе творчасці быць казка. Стварыла шэраг сатырычных апавяданняў для дарослых.

Біяграфія Элінар Фарджон нарадзілася ў Англіі 13 лютага 1881 года. Яе бацькамі былі англійскі пісьменнік і Маргарэт Джэйн (Джэферсан) Фарджон, дачка амерыканскага акцёра . Акрамя Элінар, у сям’і было яшчэ трое хлопчыкаў. У 1912 годзе ў часопісе «Панч» яна пачала публікаваць свае вершы пра Лондан, якія ў 1916 годзе былі выдадзены першай асобнай кніжкай пісьменніцы «Дзіцячыя песенькі старога Лондана», пасля неаднаразова перавыдавалася.

Шырокую вядомасць у СССР атрымала дзякуючы перакладу яе казак «Сёмая прынцэса» і «Хачу месяц» (пераклады на рускую мову , і інш.).

У 1955 годзе Элінар Фарджон была ўзнагароджана за творы для дзяцей медалём Карнегі

У 1956 годзе па рашэнні Міжнароднага савета па дзіцячай і юнацкай літаратуры (IBBY) ЮНЕСКА Э. Фарджон стала першым лаўрэатам прэміі імя Ханса Хрысціяна Андэрсана. Гэтую ўзнагароду неафіцыйна называюць дзіцячай «Нобелеўскай прэміяй».

Элінар Фарджон памерла на радзіме 5 чэрвеня 1965 года на 85-м годзе жыцця.

Крыніцы

Катэгорыя:Дзіцячыя паэты Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі