Жан Мары́с Эжэн Клеман Както (; 5 ліпеня 1889, Мезон-Лафіт, Францыя — 11 кастрычніка 1963, Мілі-ла-Фарэ, Францыя) — французскі пісьменнік, мастак і рэжысёр.

Біяграфія Сын адваката і мастака-аматара, які скончыў жыццё самагубствам, калі сыну было 9 гадоў. Не атрымаў сістэматычнай адукацыі. З сярэдзіны 1910-х гадоў увайшоў у мастацкія колы Парыжа, пазнаёміўся з Марселем Прустам, Андрэ Жыдам, Сяргеем Дзягілевым, Пабла Пікаса, Эрыкам Саці і іншымі, аказаў уплыў на Сюррэалізм (затым увайшоў у канфлікт з А. Брэтонам), пазней зблізіўся з Жанам Марэ і Эдзіт Піяф. Быў з’яднаны шматгадовым творчым і любоўным саюзам з акцёрам Жанам Марэ, з якім пражыў разам каля 25 гадоў.

Творчасць Дэбютаваў паэтычным зборнікам «Лямпа Аладзіна», у якім выявіўся прыхільнікам і паслядоўнікам сімвалізму і імпрэсіянізму, а таксама так званай салоннай паэзіі. Неўзабаве рэзка мяняе погляды і паэтычныя арыентыры. Стратэгіі стварэння моды і кідання яе ў пошуках новага яшчэ да таго, як моду падхапілі іншыя, Както прытрымліваўся ўсё жыццё. Ад эксперыментальных і наватарскіх прац у галіне тэатру і літаратуры ў 1910-я гады (балет «Парад», опера-буф «Маладыя на Эйфелевай вежы», раман «Патамак») у 1920-я звяртаецца да строга класічнай паэтыкі. Адзін з пачынальнікаў французскага і еўрапейскага міфалагічнага тэатру (п’есы «Арфей», «Пякельная машына») і рэфарматар тэатру 1930-40-х («Цяжкія бацькі», «Святарныя монстры»), адзін з заснавальнікаў паэтычнага кінематографу («Кроў паэта», «Двухгаловы арол», «Вечнае вяртанне», «Арфей», «Тэстамент Арфея» і інш.). Ва ўсіх відах мастацтва Жан Както выявіўся, паводле азначэння Ігара Стравінскага, «наватарам высокага рангу».prajdzisvet.org

Літаратура Aschengreen E. Jean Cocteau and the dance. Kobenhavn, 1986. Brosse J. Cocteau. P.,1970 Brown F. An impersonation of angels. A biography of Jean Cocteau. NY, 1968. Crosland M. Jean Cocteau; a biography. New York: Knopf, 1956. Evans A.B. Jean Cocteau and his films of Orfic identity. Philadelphia, 1977. Fowlie W. Jean Cocteau: the history of a poet’s age. Bloomington: Indiana UP, 1966 Fraigneau A. Cocteau par lui-même. P., 1957 Kihm J.-J. Jean Cocteau. P., 1960 Lange M. Cocteau: Prince sans royaume. Paris: J.-C. Lattès, 1989 Mourgue G. Cocteau.P.,1990 Oxenhandler N. Scandal & parade: the theater of Jean Cocteau. New Brunswick: Rutgers UP, 1957. Sprigge E. and Kihm J.-J. Jean Cocteau. NY, 1968. Steegmuller F. Cocteau. A biography. Boston-Toronto, 1970. Touzot J. Jean Cocteau. Lyon: Manufacture, 1989 Caizergues P. Jean Cocteau, quarante ans après: 1963—2003. Montpellier: Centre d'étude du XXe siècle, Université Paul-Valéry, Montpellier III; Paris: Centre Pompidou, 2005 Jemma-Jejcic M. Jean Cocteau ou l'énigme du désir. Ce que le poète apprend au psychanalyste. Ramonville Saint-Agne: Editions Eres, 2006

Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Драматургі Францыі Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Мастакі марак Катэгорыя:Аўтары літаратуры ЛГБТ Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі