Муха пакаёвая малая (Fannia canicularis) — від двухкрылых з сямейства .

Апісанне

Распаўсюджаныя па ўсім свеце. Даўжыня 4-6 мм. Працягласць жыцця 2-3 тыдні (у Цэнтральнай Еўропе за год з’яўляецца прыкладна сем пакаленняў). Гэтых мух часта назіраюць на экскрэментах або трупах пазваночных жывёл. Вядомыя сваімі дзіўнымі (з пункту гледжання чалавека) паводзінамі — улятаюць у памяшканне і выпісваюць фігуры ў яго цэнтры, часта вакол лямпы на столі. Гэта патрульны палёт самцоў. У дзікай прыродзе для падобных танцаў мухі выкарыстоўваюць галінкі дрэў. Лічынкі харчуюцца ўсімі тыпамі раскладвальнай арганікі, уключаючы падлу. У масе разводзяцца ў памёце свойскіх птушак. Могуць выклікаць фаніяз.

Літаратура

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1761 годзе Катэгорыя:Сінантропныя віды Катэгорыя:Караткавусыя двухкрылыя