Кляштар аўгустынаў — былы каталіцкі аб'ект у Гродне, які размяшчаўся ў гістарычным цэнтры горада.
Гісторыя
Найстарэйшая каталіцкая ордэнская ўстанова ў горадзе. Заснаваў кляштар вялiкi князь Аляксандр Ягелон. Манастыр аўгусцінцаў з'явіўся ў канцы XV стагоддзя Гардзееў Ю. Ю. Магдэбургская Гародня. Гародня – Wrocław, 2008. . Рэзідэнцыя ордэна была заснавана на Нямецкім рынку, які знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы Гродна, нездалёк ад ракi Гараднічанкi. Магчыма, ужо ў той час тут была адна з рынкавых плошчаў. Касцёл аўгустынаў быў асвечаны ў гонар Святой Тройцы. Такое ж пасвячэнне меў і берасцейскi храм гэтага ордэна.
Манастыр апусцеў яшчэ ў XVI стагоддзі, верагодна, з прычыны наступлення Рэфармацыі Смаленчук А. Ф. Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам. – Гародня, 2014. .
У 1553 г. каралева Бона перадала маёмасць гэтага кляштара на фундацыю парафіяльнага шпіталя Св. Тройцы.
Лічыцца, што манастыр і касцёл былі знішчаны падчас захопу горада маскоўскімі войскамі у вайне 1654-1667гг.
Згодна з інвентаром 1680 года вуліца на якой стаяў манастыр называлася "вуліца ў баку Троіцы ад Вiленскага гасцінца" Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы / аўтары: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін, І. Трусаў, А. Чарнякевіч, Я. Лялевіч, І. Лапеха. Гародня - Wroclaw, 2012. . Цяпер тут вуліца Вялікая Траецкая.
Апошнія звесткі пра кляштар паходзяць з 1688 г. Кароль Ян ІІІ Сабескі па просьбе аўгусцінцаў «па былой гродзенскай фундацыі» згадзіўся аднавіць іх рэзідэнцыю ў Гродне, але гэтага так i не адбылося.
Спасылкі
Ад аўгустынаў да назаратанак: гайд па каталіцкіх манаскіх ордэнах, якія мелі рэзідэнцыі ў Гродне Катэгорыя:Колішнія касцёлы Гродна Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Гродна Катэгорыя:Аўгусцінскія кляштары Беларусі