Панізо́ўе (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Гайна. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.
Размешчана за 8 км на ўсход ад Лагойска. Панізоўе ўваходзіць у склад Лагойскага сельсавета. Колькасць насельніцтва на 2003 г. склала 87 чалавек.
Гісторыя Паводле сучасных сфрагістычных і археалагічных даследаванняў, у першай палове XII стагоддзя на тэрыторыі сучаснага Панізоўя, на левым беразе ракі Гайна каля гарадзішча, знаходзілася паселішча, якое з'яўлялася буйным цэнтрам вытворчасці свінцовых пломб (так званых «малых сфрагісаў»). У гэтым месцы выяўлена найбольшая ў Беларусі канцэнтрацыя старажытнарускіх пломб з кірылічнай слупчатай легендай «ноъ|гродъ» і паяснай выявай святога Барыса, якія даследчыкі звязваюць з полацкім князем Барысам Усяславічам. Разам з дзясяткамі пломб на ворным полі былі знойдзены свінцовыя нарыхтоўкі (не менш за 43 адзінкі) і фрагмент літніка са слядамі ліцейных швоў, што сведчыць пра поўны цыкл вытворчасці сфрагісаў на гэтым месцы. Верагодна, тут размяшчаўся пагост, адзін з гандлёвых, мытных або фіскальных пунктаў Лагойскага княства ці загарадная рэзідэнцыя ўладароў горада.
У 18 ст. вёска ў складзе фальварка Заазер'е, уласнасць віленскага капітула, у другой палавіне ўладанне Тызенгаўзаў і Тышкевічаў.
Паводле рэвізіі 1795 г. 16 двароў, 126 жыхароў. У 1811 г. вёска, 87 рэвізскіх душ мужчынскага полу, уласнасць графа П. Тышкевіча. У 1813 г. на могілках пабудавана драўляная Свята-Міхайлаўская царква. У 1833 г. у складзе маёнтка Лагойск. З 1866 г. вёска адносілася да Лагойскага праваслаўнага прыход Свята-Мікалаеўскай царквы.
Насельніцтва
Славутасці Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, ва ўрочышчы Замак на левым беразе р. Гайна за 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Панізоўе Лагойскага раёна — . Вакол гарадзішча існавала селішча XI—XII стагоддзяў, на тэрыторыі якога ў 2015—2021 гадах быў выяўлены буйны комплекс старажытнарускіх свінцовых пломб і нарыхтовак для іх вырабу. Канюшня. Пабудаваная з дрэва ў 1912 г.
Страчаная спадчына Свята-Міхайлаўская царква. Пабудавана ў 1813 г. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства. Знаходзілася на могілках. Была пабудавана прамавугольным у плане зрубам (12,5 х 10,5 х 5,5 сажня). Над яго двухсхільным дахам узвышалася 4-слуповая званічка, 2 бакавыя вокны асвятлялі малітоўную залу. Была прыпісана да Свята-Мікалаеўская царквы ў Лагойску.
Выбітныя асобы Уладзімір Рудак — партызан-разведчык, удзельнік аперацыі па ліквідацыі В. Кубэ.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Панізоўе на Radzima.org
Катэгорыя:Лагойскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна