Сяргей Матырка (нар. 18 сакавіка 1985, в. Слабодка, Лепельскі раён) — беларускі , рэдактар.

Біяграфія Скончыў у 2008 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Нямецкая і англійскія мовы», вывучаў нямецкую і швейцарскую літаратуры ў магістратуры і аспірантуры.

Творчасць Мае пару перакладных апавяданняў у часопісе «Макулатура», пераклаў на беларускую мову асобныя творы Ніла Геймана, Янаша (Горста Экерта), Фрэнсіса Скота Фіцджэральда.

Першы значны мастацкі пераклад з нямецкай мовы — «Дзівосныя гісторыі на дабранач» (Янушкевіч, 2019).

Пераклаў на беларускую мову раман «Крабат. Легенда Чорнага млына» Отфрыда Пройслера (Янушкевіч, 2021), «На Заходнім фронце без перамен» Эрыха Марыі Рэмарк (Папуры, 2025).

Узнагароды Лаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана:

2020: Пераклад дзіцячай кнігі — за пераклад кнігі Эрвіна Мозэра «Дзівосныя гісторыі на дабранач». 2022: за пераклад рамана «Крабат. Легенда Чорнага млына» Отфрыда Пройслера за «глыбокае прачытанне складанай казкі і майстэрскае захаванне міфалагічных элементаў».

Крыніцы

Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з нямецкай мовы