Надаўбні — металічныя бэлькі, жалезабетонныя тумбы, бервянні, камяні, што ўкопваюцца ў грунт як процітанкавая, процітранспартная, процідэсантная загарода. Ідэя заключаецца ў тым, каб запаволіць і накіраваць тэхніку ў зону агню. Пірамідальныя перашкоды вядомыя як «зубы цмока»«Зубы цмока» і іншыя ўмацаваньні пад Гомлем расьцягнуліся на два кілямэтры. Фота са спадарожніка альбо «зубы дракона»Таямніцы, якія хаваюць «зубы дракона» ў Беларусі.
Укопваюцца ў грунт вертыкальна або з нахілам у бок праціўніка, выступаюць над паверхняй зямлі на 0,5—1,2 м. Устанаўліваюць надаўбні ў 3—5 радоў у шахматным парадку. Аплеценыя калючым дротам, яны адначасова служаць і проціпяхотнай загародай.
Надаўбні выкарыстоўваліся з другой паловы XX стагоддзя. У Першую і Другую сусветныя войны ўстанаўліваліся ва ўмацаваных раёнах, пры абароне буйных гарадоў і інш. Выкарыстоўваліся некалькімі арміямі на еўрапейскім тэатры Другой сусветнай вайны, асабліва немцамі на лініі Зігфрыда і Атлантычнай сцяне.
У XXI стагоддзі такія ўмацаванні выкарыстоўваюцца Швейцарыяй і Паўднёвай Карэяй уздоўж мяжы дэмілітарызаванай зоны з КНДР. У сувязі з падзеямі расійска-ўкраінскай вайны і ростам напружанасці ў Еўропе надаўбні ўстанаўліваюць на абарончых рубяжах Расіі, Польшчы, краін Прыбалтыкі. У Беларусі яны выкарыстоўваюцца на «вузлах супраціўлення» лініі ХрэнінаМинистр обороны осмотрел укрепрайон под Гомелем — фотофакт // Sputnik Belarus, 26.05.2023.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Фартыфікацыйныя збудаванні