Пінская друкарня — друкарня, якая існавала ў 1729(?) — 1746(?) гадах у Пінску. Належала езуітам. Выпускала кнігі на лацінскай і польскай мовах (вядома 8 назваў, ёсць звесткі яшчэ пра 3): літургічныя выданні, панегірыкі, казанні, белетрыстычныя зборнікі «Усякай усячыны», складзеныя смаленскім кашталянам паэтам К. Несялоўскім. У зборніках змешчаны вершы складальніка, дакументальныя і эпісталярныя матэрыялы, легенды, апокрыфы, эпітафіі і інш.

Літаратура

Мальдзіс А. І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн.,1974

Катэгорыя:Друкарні Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1720-я гады Катэгорыя:Зніклі ў 1740-я гады Катэгорыя:Гісторыя Пінска Катэгорыя:Культура Пінска Катэгорыя:Ордэн езуітаў