Інглак Чынават (нар. , Сан-Кампхенг, Чыянгмай, Тайланд) — Прэм’ер-міністр Тайланда (2011—2014), першая ў гісторыі краіны жанчына на гэтай пасадзе.

Біяграфія Прадстаўніца ўплывовага ў Тайландзе палітычнага клана Чынаватаў, малодшая сястра былога прэм’ер-міністра Тайланда і мільярдэра Таксіна Чынавата.

Адзін з лідараў партыі «Пхыа Тхаі». Прэм’ер-міністр Тайланда з 5 жніўня 2011 года. Інглак Чынават была адпраўленая ў адстаўку з пасады прэм'ера 7 мая 2014 года Канстытуцыйным судом Тайланда — за некалькі тыдняў да ваеннага перавароту ў краіне. Сама Чынават адмаўляе ўсе абвінавачванні ў свой адрас. Суд працягваўся больш за 2 гады.

Вярхоўны суд Тайланда ў 2017 годзе прызнаў былога прэм'ер-міністра краіны Інглак Чынават вінаватай у злачыннай халатнасці і папушчальніцтве карупцыі і прысудзіў яе да пяці гадоў пазбаўлення волі. Незадоўга да абвяшчэння вердыкта яна пакінула краіну. Паводле даных суда, халатнасць пры рэалізацыі дзяржпраграмы па закладным выкупе рысу ў сельгасвытворцаў абышлася краіне па меншай меры ў 8 млрд даляраў. Суд сцвярджае, што Чынават ведала, што здзелка па закладным выкупе рысу была незаконнай, аднак нічога не зрабіла для таго, каб не дапусціць яе рэалізацыі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Тайланда