Венская ратуша () — помнік архітэктуры, размешчаны на плошчы Фрыдрыха Шміта (ням. Friedrich-Schmidt-Platz) у 1-ай акрузе (Унутраны Горад) (Вена). Будынак быў пабудаваны ў 1872—1883 гг. па праекце архітэктара Фрыдрыха Шміта. Тут знаходзяцца службовыя памяшканні бургамістра горада і муніцыпалітэта. У ратушы праходзяць таксама паседжанні ландтага.

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Вены Катэгорыя:Ратушы Аўстрыі Катэгорыя:1883 год у Еўропе Катэгорыя:Збудаванні Аўстрыі ў неагатычным стылі