Сярэднеіра́нскія го́ры — горная сістэма ў Азіі, у Іране, ва ўнутранай частцы Іранскага нагор’я.

Даўжыня Сярэднеіранскіх гор у напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход каля 1000 км. Шырыня да 300 км. Пераважаюць вышыні 2000—2500 м. Найвышэйшая вяршыня — гара (патухлы вулкан) Хезар (4420 м). Галоўныя хрыбты — Кухруд і Кухбенан. Складзены асадкавымі і вулканічнымі горнымі пародамі. Маюцца шматлікія восыпы. Ападкаў выпадае 100—300 мм за год. На схілах гор — горныя пустыні і паўпустыні, у грабянёў — горныя стэпы. Па далінах рэк — тугайныя зараснікі (таполя, лох, вярба, грэцкі арэх).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Горные хребты и долины Ирана // Иран сегодня Среднеиранские горы // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Горы Ірана Катэгорыя:Горныя сістэмы Азіі