Чэмер свінцова-шэры (Helleborus lividus) — від двухдольных раслін роду сямейства . Пад бягучай таксанамічнай назвай апісаны брытанскім батанікам Уільямам Айтанам у 1789 годзе.

Апісанне

Шматгадовая расліна вышынёй 45-60 см. Кветкі бледна-ружовага колеру. Цвіце з канца зімы па сярэдзіну вясны. Размнажаецца насеннем альбо вегетатыўна.

Расце ў паўцені. Аддае перавагу вільготным глебам, крэйдавым, суглінкавым альбо гліністым, з кіслотнай або нейтральнай рэакцыяй. Працягласць жыцця — 2-5 гадоў. Таксічны.

Распаўсюджанне Эндэмік Балеарскіх астравоў (Іспанія)Helleborus Gold Collection , які расце ў асноўным на астравах Мальёрка і Кабрэра. Самы вузкаарэальны з усіх відаў роду Чэмер.

Сінонімы Сінанімічныя назвы:

Helleborus lividus var. integrifolius DC. Helleborus trifolius nom. illeg. Mill. Helleborus trifolius var. integrifolius (DC.) Gürke Helleborus trifolius subsp. lividus (Aiton ex Curtis) Briq. Helleborus trifolius var. lividus (Aiton ex Curtis) Knoche Helleborus triphyllus Lam.

Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Казяльцовыя (падсямейства) Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1789 годзе