Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Бабруйскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Бабруйска, у будынку па вул. Пушкіна, 215а.

Структура Сектар культуры; Юрыдычны сектар; Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва; Аддзел унутраных спраў; Аддзел землеўпарадкавання; Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Фінансавы аддзел; Аддзел эканомікі; Аддзел па адукацыі; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Аддзел арганізацыйна-кадравай працы.

Старшыні з 18 сакавіка 2020 — Аляксандр Мікалаевіч Сухадольскі.

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Бабруйска Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Бабруйскі раён Катэгорыя:Вуліца Пушкіна (Бабруйск)